Дзень Новаяльнянскага сельсавета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Новаяльнянскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка Наваельня” адбылося ў Новаяльнянскім сельвыканкаме 21 мая. У ім прынялі ўдзел старшыні раённых сельвыканкамаў. Кіраваў мерапрыемствам старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Новаяльнянскага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміла яго старшыня Ірына Кунахавец.

На тэрыторыі Новаяльнянскага сельсавета размешчаны 33 арганізацыі і прадпрыемствы розных формаў уласнасці, з іх – тры прамысловыя прадпрыемствы: камбінат хлебапрадуктаў, міжрайагразабеспячэнне, участак па ізаляцыі трубаў. Прадпрыемствы мацуюць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, праводзяць мадэрнізацыю вытворчасці.

У Наваельні працуюць дзве ўстановы адукацыі: яслі-сад і сярэдняя школа.

Медыцынскім абслугоўваннем мясцовых жыхароў займаецца Новаяльнянская гарадская бальніца на 20 тэрапеўтычных ложкаў, гарадская паліклініка. Платныя паслугі ў бальніцы аказваюць стаматалагічная і фізіятэрапеўтычная службы.

На тэрыторыі пасёлка знаходзяцца тры ўстановы культуры: дзіцячая школа мастацтваў, гарадскі Дом культуры, пасялковая бібліятэка.

Новаяльнянскі дом быту аказвае наступныя віды бытавых паслуг: рамонт адзення, пракат, хімчыстка, мыццё бялізны, мыйка і чыстка дывановых пакрыццяў, паслугі цырульні.

Вялікі выбар асноўных і дадатковых паслугаў прапануе мясцовая АТС. Штат аддзялення паштовай сувязі “Наваельня” складаюць шэсць чалавек. Паштальёны аддзялення абслугоўваюць тры даставачныя ўчасткі.

У жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйным участку “Наваельня” рэгулярна праводзіцца спілоўванне аварыйных дрэваў, грэйдзіраванне вуліц, замена лямпачак вулічнага асвятлення. У гэтым годзе праведзена падсыпка вуліц Лясная, Зялёная, Чыгуначная, Школьная, Перамогі і іншых. Зроблены капітальны рамонт і цеплавая мадэрнізацыя дамоў № 45 і 45 “А” па вуліцы Чырвонаармейскай, а таксама дома № 7 па вуліцы Снітко.

Вялікая ўвага сельскім выканаўчым камітэтам надаецца добраўпарадкаванню населенага пункта. Рэгулярна праводзяцца суботнікі, у якіх прымаюць удзел работнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый.

Штогод ладзіцца свята гарпасёлка з конкурсам на лепшы падворак, кветнік, з выставай майстроў народнай творчасці. Самыя актыўныя ўдзельнікі ў час свята атрымліваюць падзякі і падарункі.

Ёсць у пасёлку і праблемы: трэба лепш упарадкаваць некаторыя падворкі, замяніць састарэлыя агароджы, выканаць работы каля тэрыторый арганізацый і прадпрыемстваў. Сёлета запланаваны рамонт фасада магазіна “Пралеска”. Кіраўніцтва сельсавета спадзяецца справіцца з гэтымі праблемамі пры актыўным удзеле жыхароў Наваельні і садзейнічанні кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, якім дзякуе за ўжо зробленае.

Абмеркаваўшы галоўныя пытанні, удзельнікі мерапрыемства наведалі сацыяльна значныя аб’екты сельсавета. Сярод іх – Новаяльнянскі дом культуры, у якім летась быў праведзены капрамонт. Там пазнаёміліся з выставай мастака, ураджэнца Наваельні, Анатоля Кардаша і творчасцю жыхароў гарпасёлка. Таксама мясцовыя артысты прадставілі гасцям музычныя нумары.

Завіталі ўдзельнікі мерапрыемства і ў Новаяльнянскую сярэднюю школу, падрабязна даведаліся пра адукацыйны працэс і інавацыйныя формы работы ў краязнаўчым напрамку.

Навучальна-выхаваўчай работай з 301 вучнем сярэдняй школы займаюцца 36 педагагічных работнікаў. У Новаяльнянскай сярэдняй школе працуе абноўлены камп’ютарны клас, ёсць міні-камп’ютарныя прадметныя кабінеты. Штогод дзеці праходзяць аздараўленне ў санаторыях і летніках.

Тэатралізаваную экскурсію ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Дзеці ліхалецця” правялі для гасцей яго кіраўнік Тамара Крывеня і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах Новаяльнянскай сярэдняй школы “Юныя экскурсаводы”.

Прайшла таксама невялікая экскурсія па тэрыторыі мясцовага лясніцтва, яшчэ госці азнаёміліся са спектрам абслугоўвання ў адным з новаяльнянскіх магазінаў.

Вынікі сустрэчы падвёў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён падзякаваў за выкананую работу па добраўпарадкаванні Наваельні старшыні пасвыканкама Ірыне Кунахавец, наказаў не спыняцца на дасягнутым.

 

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

10 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

10 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

12 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

12 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

12 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago