Дзень Новаяльнянскага сельсавета

Сустрэча з парадкам дня “Аб рабоце Новаяльнянскага сельвыканкама і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва, добраўпарадкаванні гарпасёлка” адбылася пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага.

Цэнтр сельсавета – гэта пасёлак гарадскога тыпу. Як вядзецца яго добраўпарадкаванне, расказала старшыня сельвыканкама Людміла Радзевіч:

– У сельсавеце 1277 гаспадарак і 2804 жыхары. У пасёлку 38 арганізацый і прадпрыемстваў розных форм уласнасці, адкрылася новае – ТАА “Трыял Эксперт”, якое забяспечыла работай 51 чалавека. Прамысловасць прадстаўлена ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, Новаяльнянскім участкам па ізаляцыі трубаў ААТ “Гроднагазбудізаляцыя”. Жыхароў пасёлка абслугоўваюць 27 гандлёвых кропак. Працуюць жыллёва-рамонтны эксплуатацыйны ўчастак Наваельня Дзятлаўскага РУП ЖКГ, аддзяленне паштовай сувязі. Ёсць тры ўстановы адукацыі: Новаяльнянскі дзіцячы сад (61 дзіця), сярэдняя школа (265), дзіцячая школа мастацтваў (131). Сфера аховы здароўя – гэта гарпасялковая бальніца, Рэспубліканская туберкулёзная бальніца “Наваельня” на 90 ложкаў, аптэка. Сфера культуры – Новаяльнянскі дом культуры, на базе якога тры народныя калектывы і 10 клубных фарміраванняў, і Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі.

Важным напрамкам дзейнасці выканаўчай улады з’яўляецца задавальненне патрэбаў насельніцтва. Сельвыканкамам праведзена 6 пасяджэнняў і 3 сесіі, паступіла 411 заяваў па адміністрацыйных працэдурах, разглядаюцца звароты грамадзян. Прыярытэтныя пытанні – землеўпарадкаванне і землекарыстанне, занятасць, сфера ЖКГ, грамадзянска-прававыя спрэчкі.

Яшчэ адзін важны напрамак – навядзенне парадку на зямлі. Вясной і восенню ладзяцца месячнікі па добраўпарадкаванні. У завулку Снітко высаджана бярозавая алея памяці партызана. У лесапарку паміж касцёлам і воінскім пахаваннем з’явілася зона адпачынку. Заасфальтаваны вуліцы Навагрудская, Дварэцкая, часткова Карла Маркса, Савецкая, Леніна, месца для выязнога гандлю. Актыўна ідзе выяўленне пустых дамоў: у рэестр уключана 13, 7 – знесена, вырашаецца пытанне аб продажы 4-х. Завяршаецца капрамонт дома па вуліцы Снітко, 8, рамантуецца дом па Дзятлаўскай, 11а, запланаваны рамонт дома па Чырвонаармейскай, 30, добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі ў раёне вуліц Снітко, 6, Снітко, 7, Дзятлаўская, 5, рэканструкцыя інтэрната па Дзятлаўскай, 2, капрамонт і рэканструкцыя паліклінікі.

Удзельнікі сустрэчы наведалі аб’екты гарпасёлка. Ад навучэнкі Новаяльнянскай сярэдняй школы Аляксандры Якшук даведаліся гісторыю ўзвядзення і абнаўлення мемарыяльнай калоны Тызенгаўза, пра вуліцу Леніна. Марыя Цітко расказала пра добраўпарадкаванне тэрыторыі пасля зносу пустога дома па вуліцы Дварэцкай. З работай Новаяльнянскай дзіцячай школай мастацтваў азнаёміла яе дырэктар Таццяна Шэнаева, аб чыгуначнай станцыі “Наваельня” расказала начальнік Святлана Шутава. У Новаяльнянскай сярэдняй школе агледзелі рамонт і шматфункцыянальную спортпляцоўку, пабудаваную ў рамках рэспубліканскага праекта “Спорт для ўсіх”. Пацікавіліся работай магазіна “Міраж” прыватнага прадпрымальніка Генрыха Барановіча. Тамара Шымковіч паказала сваю сядзібу, расказала, як займаецца добраўпарадкаваннем. Сустрэліся і з Валянцінай Паршыкавай – прадстаўніком каталіцкай місіі Святога Францішка Сальскага. У Новаяльнянскім доме культуры загадчыца Галіна Сушко расказала аб культурна-асветніцкай рабоце і аб’яднаннях, а ўдзельнікі “Эпатажнага блюза” паказалі, чаму навучыліся.

 

– Мы ўпэўніліся, як да лепшага памянялася Наваельня за апошнія два гады, – падрахункаваў Аляксандр Бараноўскі. – У капрамонты ўкладваюцца бюджэтныя сродкі, бо паспяхова працуе эканоміка раёна. У Наваельні створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця. Работа па добраўпарадкаванні на Дзятлаўшчыне не спыняецца, практыку Дзён сельскага савета прадоўжым, наступны – у Дварцы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

3 часа ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

3 часа ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

4 часа ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

5 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

6 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

7 часов ago