Менавіта так ахарактарызавала сумесны візіт у Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

– Пачатак снежня насычаны рознымі мерапрыемствамі: гэта і Сусветны дзень валанцёра, і Дзень барацьбы са СНІДам, і многія іншыя, – адзначыла Галіна Эдвардаўна. – Нягледзячы на актыўны графік і тое, што ўжо на 5 снежня запланавана паездка лепшых раённых валанцёраў “сярэбранага ўзросту” дзённых аддзяленняў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на абласную сустрэчу ў Гродна, мы не змаглі застацца ў баку ад яшчэ адной важнай для неабыякавых людзей даты – Дня інвалідаў.

Разам з Надзеяй Бяржанінай і Ядвігай Гушча, валанцёрамі, наведвальніцамі аддзялення дзённага знаходжання для людзей “сярэбранага ўзросту” ЦСАН Дзятлаўскага раёна, і пры падтрымцы работнікаў цэнтра і раённага савета ветэранаў у асобе яго старшыні Міхаіла Губара мы па добрай традыцыі прыйшлі ў карэкцыйна-развіваючы цэнтр падтрымаць выхаванцаў і стварыць для іх добры настрой. Для дзяцей, вядома ж, падрыхтавалі харчовыя наборы, салодкія прызы і развіваючыя гульні – аб’ёмныя аплікацыі на фааміране. Яшчэ некалькі такіх жа падарункаў будуць перададзены асаблівым юным жыхарам Данілавіцкага сельскага савета ў рамках узаемадзеяння з Таварыствам Чырвонага Крыжа па праграме “Круцілавічы – здаровы пасёлак”.

Каб падбадзёрыць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія заўсёды з радасцю сустракаюць сваіх пастаянных сяброў і добра іх ведаюць, госці прапанавалі ўсім разам патанцаваць. Не менш прыемным момантам стала ўручэнне падарункаў. Развітваліся, як заўсёды, да наступных сустрэч, а яны будуць, бо наперадзе навагоднія святы і дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации