Дзелавы панядзелак. Усе поспехі і недахопы бачны

Аб уборцы і захаванні ўраджаю, бяспецы, падрыхтоўцы да зімы, асфальтаванні вуліц, рабоце студатрадаў, барацьбе з інвазіўнымі раслінамі і іншых пытаннях гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама.

Дзе наша арганізаванасць?

Нарыхтоўка кармоў, уборачная кампанія, падрыхтоўка да сяўбы азімых культур – на парадку дня сельскай гаспадаркі.

З заўвагамі прайшло абмеркаванне тэмы. Кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі адзначыў, што недастаткова сёння ўвагі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах надзяляецца арганізацыі работ.

– Калі зернесушыльныя комплексы запоўнены зернем, пераключыцеся на нарыхтоўку кармоў, звозку саломы, узворванне. Усе ж разумеюць, наколькі важна не толькі сабраць і захаваць сёлетні ўраджай, але і ў тэрмін пасеяць азімыя рапс і збожжавыя, забяспечыць кармамі жывёлу, – ставіў задачы Андрэй Уладзіміравіч.

Былі агучаны таксама пытанні недахопу і слабога абнаўлення кадраў у некаторых гаспадарках, праблемнай рэканструкцыі фермы аднаго з КСУПаў.

Крадзяжы, ДТЗ, утапленне

Што датычыцца здарэнняў і надзвычайных сітуацый, мінулы тыдзень  на Дзятлаўшчыне завяршыўся пажарам гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Сачыўляны і гібеллю на возеры ў вёсцы Карыца-2.

Дажджлівае надвор’е паменшыла колькасць жадаючых правесці час каля вады. Тым не менш у вёсцы Карыца-2 у вадаёме патануў рыбак, жыхар вёскі Касцюкі, 1980 года нараджэння. Прычыны гібелі ўстанаўліваюцца.

Па лініі правапарадку ў раёне зафіксаваны крадзяжы металу, камбікорму.

У сувязі з агучаным у час нарады выяўленым у адным з сельска-гаспадарчых прадпрыемстваў фактам захоўвання лому чорнага металу па-за спецыяльнай пляцоўкай старшыня райвыканкама паставіў задачу аддзелу ўнутраных спраў праверыць і іншыя арганізацыі па гэтым пытанні.

– Металалом не павінен ляжаць безгаспадарна ў месцы, не прызначаным для яго складавання. Навядзіце парадак, – рэзюмаваў Андрэй Садоўскі.

29 ліпеня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам матацыкліста. Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель матацыкла не саступіў пераважнае права руху аўтамабілю, у выніку аварыі ён трапіў у Слонімскую ЦРБ са складаным пераломам.

Кадры вырашаюць усё

Неаднаразова ў час нарады гучала тэма кадравай работы, падбору спецыялістаў, і не толькі ў сферы сельскай гаспадаркі.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская адзначыла, што сярод маладых спецыялістаў яе сферы, якія прыехалі ў раён, большасць звязаны з дашкольнай адукацыяй. Таксама ў школах зараз актыўна запаўняюцца вакансіі педагогаў-псіхолагаў.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі важнай лічыць работу ўчастковых інспектараў. На сёння ў раёне ёсць адна такая вакансія на тэрыторыі Вензавецкага сельсавета, яна будзе запоўнена ў бліжэйшы месяц, на пасаду ўчастковага ўжо абучаны спецыяліст.

На відэаканферэнцыі губернатара вобласці Уладзіміра Караніка, якая папярэднічала раённай нарадзе, была станоўча адзначана і нават прыведзена ў прыклад іншым кіраўнікам раёнаў вобласці пазіцыя старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэя Садоўскага па аператыўным, удумлівым падборы і падрыхтоўцы кадраў на пасады супрацоўнікаў райвыканкама і кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў раёна.

У наступленне супраць раслін-агрэсараў

На тэрыторыі раёна ўкаранілася некалькі відаў інвазіўных, чужародных для нашай флоры відаў раслін. І “ганаровае” месца тут належыць сумніку канадскаму. Баршчэўнік Сасноўскага таксама “любіць” Дзятлаўшчыну, але яркі жоўты прыгажун – сумнік квітнее як на палях, непрыдатных участках, так і на прыватных падворках дзятлаўчан.

Як было адзначана ў час нарады, сельгаспрадпрыемствы вядуць хімічную апрацоўку “забруджаных” тэрыторый і механічны абкос.

На жаль, грамадзяне часта не разумеюць небяспеку расліны. Яна з’яўляецца злосным пустазеллем, паколькі прыгнятае пасевы сельскагаспадарчых культур і кармавых траў. Акрамя таго, сумнік спрыяе распаўсюджванню інфекцыйных захворванняў у збожжавых культур, а яго пылок можа выклікаць негатыўную рэакцыю ў людзей, якія маюць схільнасць да алергіі.

Выкананне мерапрыемстваў па ліквідацыі інвазіўных раслінаў знаходзіцца на пастаянным кантролі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Пры правядзенні маніторынгу спецыялісты інспекцыі выдаюць землекарыстальнікам рэкамендацыі, устанаўліваюць тэрмін і пералік работ, якія трэба правесці. Калі ж пісьмовае патрабаванне не выканана, або выканана неналежным чынам, не ва ўстаноўлены тэрмін, землекарыстальніку пагражае штраф.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

11 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

11 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

11 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

11 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

12 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

13 часов ago