Вытворчасць малака, гатоўнасць арганізацый і прадпрыемстваў да ацяпляльнага сезона, захаванасць матэрыяльных каштоўнасцяў, дзейнасць студатрадаў, прафілактыка пажараў – гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама.
Трымаць руку на пульсе
Набліжэнне ацяпляльнага сезона прымушае “трымаць руку на пульсе” многія структуры і службы. Для ратаўнікоў – павышаная адказнасць за падрыхтоўку пячэй і электразабеспячэння домаўладанняў грамадзян, якім патрабуецца дадатковая сацыяльная абарона.
Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі адзначыў, што па раёне выкананы няпоўны спектр дадзеных работ: у шасці з дзевяці сельскіх саветах ёсць дамы вызначанай катэгорыі, дзе яшчэ патрабуецца рамонт пячэй або замена праводкі.
– У ацяпляльны сезон усе павінны ўвайсці з поўнай гатоўнасцю, – паставіў задачу Андрэй Уладзіміравіч.
Кіраўнік раёна даў заўвагі па апатычным кантролі супрацоўнікамі РАНС і аглядавымі камісіямі за ўстаноўкай і работай аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў як вонкавых, так і ўнутры памяшканняў у “праблемных” домаўладаннях. Узгадаў тры пажары, якія адбыліся на тэрыторыі Дзятлаўшчыны на мінулым тыдні: у Дзятлаве, вёсках Малдуці, Міроўшчына. Усе – у жылых дамах, прычыны – парушэнне эксплуатацыі печы, у двух выпадках – неасцярожнасць пры курэнні. АПА спрацаваў толькі пры адным з пажараў, што, дарэчы, дазволіла выратаваць жыццё грамадзяніну.
Аснова – вытворчасць малака
– Эканоміку гаспадаркі робіць малако. Пры гэтым арганізацыя кармлення кароў – вельмі важнае пытанне ў малочнай жывёлагадоўлі. У нашых гаспадарках дастаткова сіласу, зерня, камбікармоў, каб жывёла атрымлівала неабходныя рэчывы ў пэўных суадносінах, што непасрэдна ўплывае на яе прадуктыўнасць, – адзначыў старшыня райвыканкама і даў загад кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў надзяліць жывёлагадоўлі найбольш увагі.
Таксама гаспадаркам пастаўлены задачы па аператыўнай уборцы бульбы, напаўненні ёю і іншай агароднінай стабілізацыйных фондаў; па ўборцы кукурузы і актыўнай сяўбе азімых, для чаго надышоў самы спрыяльны перыяд.
Даверлівы народ
Па лініі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама на мінулым тыдні ўзбуджана 5 крымінальных спраў. Бадай, самая рэзанансная і актуальная, па словах першага намесніка начальніка аддзела Дзяніса Аўраменкава, чарговы падман тэлефоннымі аферыстамі. На гэты раз дзятлаўчанку абдурылі ліпавыя работнікі банка. У выніку, жанчына ўзяла крэдыт, назвала даныя банкаўскай карткі – і пазбавілася 14 тысяч рублёў.
Завяршаецца падрыхтоўка да свята хлебаробаў
– Людзі добра працавалі, годна. Яны заслужылі адпачынак, урачыстасць і ўзнагароды, – такімі словамі пачаў старшыня райвыканкама тэму раённага свята “Дажынкі”, якое пройдзе 10 верасня ў Дзятлаве.
Завяршаецца апошняя падрыхтоўка. Якім будзе свята? Усе дэталі ў праграме – яна надрукавана ў раённай газеце (у гэтым жа нумары), размешчана на сайце, у сацыяльных сетках і тэлеграм-канале “Перамогі”.
У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі рух у райцэнтры 10 верасня будзе часова абмежаваны. ДАІ просіць вадзіцеляў з разуменнем аднесціся да абмежаванняў і загадзя планаваць іншы маршрут.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…