Дзелавы панядзелак. Слова – у справу

Пра надвор’е, жывёлагадоўлю, здарэнні, бальнічныя лісты і адказнасць кожнага гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Як пераадолець сярэдні рубікон прадуктыўнасці?

Аб’екты жывёлагадоўлі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў былі абследаваны на мінулым тыдні. Па некаторых было нямала заўваг.

– Недапушчальныя ў некаторых гаспадарках назіраюцца ваганні па ўзнаўленні статку, надоях, – адзначыў кіраўнік раёна. – Як правіла, там, дзе нізкія надоі, рацыён незбалансаваны, дастаўляецца жывёлам не заўсёды своечасова. Толькі я не павінен на нарадзе расказваць алгарытм кармлення і вырошчвання жывёлы.

Андрэй Садоўскі закрануў кадравыя пытанні, заработнай платы работнікаў жывёлагадоўлі, паказаў на адсутнасць дзелавой і каманднай актыўнасці з боку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Хто на бальнічным: практычны разбор сітуацыі

Зараз усплёск колькасці інфіцыраваных і хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі адбываецца па ўсёй краіне, у тым ліку і на Дзятлаўшчыне. Як тлумачаць медыкі, высокі ўзровень захворвання на ВРВІ і грып звязаны з выключнай лёгкасцю распаўсюджвання вірусаў.

Амаль за два гады жыцця ва ўмовах пандэміі мы перафармаціравалі сваё жыццё, навучыліся жыць з кавідам, абмяжоўваць кантакты, прафілактавацца прышчэпкамі.

– Пра бонусы вакцынацыі шмат гаворана. Ад захворвання можа не абараніць, але наступствы будуць лягчэйшымі, хуткім выздараўленне, адпаведна і калектыў любой структуры хутчэй перастане “ліхарадзіць” ад недахопу кадраў “з-за хваробы”. Зараз адбываецца сезонны ўздым захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, рэгіструецца і кавід. Толькі чаму актыўнае супраціўленне вакцыніравацца ад кавіду, грыпу мы штогод сустракаем у некаторых арганізацыях раёна? Цяпер чуем, тэхніку няма каму рамантаваць, бо ўсе работнікі на бальнічным. Лічу, што тут усё залежыць ад кіраўніка. Як патлумачыць свайму калектыву дзейснасць прафілактычных мераў, які аўтарытэт мае, такі і вынік, – падкрэсліў Андрэй Уладзіміравіч.  

Дарэчы, па інфармацыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на мінулым тыдні зарэгістравана 2 выпадкі COVID-19, з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў медустановы звярнуліся 318 жыхароў раёна.

Непатрэбнае, якое вельмі патрэбна

Тэма збору і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў не сыходзіць з парадку дня, больш таго становіцца ўсё актуальней. Яно і зразумела: у сучасным свеце адходаў утвараецца столькі, што ў агляднай будучыні планета рызыкуе ператварыцца ў вялікую звалку.

Старшыня райвыканкама “азадачыў” жыллёва-камунальную гаспадарку па максімальным здабыванні другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў. Ён падкрэсліў, што ў раёне створаны ўмовы, каб пазбавіцца ад смецця па законе і не нашкодзіўшы прыродзе. У дадатак, сартуючы адходы, можна атрымаць выгаду і зрабіць каштоўны ўклад у будучыню – захаваць навакольнае асяроддзе для будучых пакаленняў.

Ірына КАМАРОВА

 

 

 

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

27 минут ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

2 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

7 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

23 часа ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

23 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

23 часа ago