Дзелавы панядзелак. Пераход на “восеньскі час”

Завяршэнне жніва, падрыхтоўка да асенняй сяўбы, свята ўраджаю, капітальныя рамонты, педагагічная канферэнцыя, Адзіны дзень інфармавання насельніцтва – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Набірае абароты пасяўная чорнага золата

Тэма забеспячэння сельгаспрадпрыемстваў мінеральнымі ўгнаеннямі гучала як на абласной, так і на раённай нарадах. Для сяўбы азімага рапсу дзятлаўскія гаспадаркі неабходным аб’ёмам забяспечаны. Што датычыцца назапашвання ўвогуле для асенніх работ на глебе, сёння ў наяўнасці ў раённых аграрыяў да патрэбы: азоту 118 %, фосфару – 48, калію – 45. 

У раёне ўбрана 85 % плошчаў зерневых і зернебабовых культур. КСУП “Хвінявічы” завяршыла жніво першым у мінулую пятніцу. Днямі апошні колас убяруць КСУП “Жукоўшчына” і ААТ “Дварэц-Агра”. Да канца тыдня плануюць паставіць кропку ва ўборачнай ААТ “Граніт-Агра” і СГФ “АграМілк”.

Як адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, вынік жніва па прадпрыемствах дзяржаўнай формы ўласнасці складваецца лепшы за мінулагодні.

Нягледзячы на завяршэнне ўборачнай кампаніі, аграрыі не расслабляюцца. Там, дзе яшчэ зусім нядаўна працавалі збожжаўборачныя камбайны, сёння зноў стаіць гул агрэгатаў – гаспадаркі прыступілі да сяўбы “чорнага золата” – азімага рапсу (забяспечанасць насеннем па раёне складае 109 %), узворвання глебы.

– Менавіта цяпер важна не ўпусціць момант: умовы надвор’я аптымальныя – у глебе дастаткова вільгаці, тэмпература паветра камфортная. А значыць, калі своечасова і якасна падрыхтаваць зямлю, правесці ўсе агратэхнічныя мерапрыемствы, ёсць перадумовы атрымаць у будучым годзе добры ўраджай, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі.

Андрэй Уладзіміравіч паставіў задачу службе механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ўзяць на кантроль рамонт і падрыхтоўку тэхнікі сельгаспрадпрыемствамі да асенніх палявых работ.

Таксама цяпер аграрыі займаюцца нарыхтоўкай кармоў і ўборкай з палёў саломы.

Іншыя тэмы коратка

За апошні месяц на Гродзеншчыне адбылося ўзгаранне 7 прэс-падборшчыкаў. Па кожным выпадку праводзіцца разбіральніцтва і экспертыза. Дзятлаўскі РАНС праверыць прэс-падборшчыкі сельгаспрадпрыемстваў раёна з выкарыстаннем цеплавізараў – гэта адносна новая практыка, якая можа прымяняцца для дыягностыкі і кантролю тэхнічнага стану тэхнікі, выяўлення перагрэваў або анамалій у рабоце механізмаў.

****

Завяршыўся маніторынг установаў адукацыі ў плане іх гатоўнасці да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2026-2027 навучальным годзе. За лета абнавіліся фасады, кабінеты, прастора для творчасці і спартыўныя лакацыі. Укладзены немалыя бюджэтныя сродкі, ініцыятыву і адказны падыход праявілі калектывы ўстановаў. Андрэй Садоўскі адзначыў вельмі годны ўзровень па сёлетняй падрыхтоўцы як школ, так і дзіцячых садоў раёна.

****

26 жніўня ў Дзятлаве пройдзе традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя.

****

Тэма адзінага першага ўрока 1 верасня 2026 года ў школах краіны будзе гучаць так: “Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!”

****

20 жніўня на Дзятлаўшчыне пройдзе Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Галоўная тэма гэтага месяца – “Экалагічная культура – адказнасць кожнага”.

****

РУП ЖКГ займаецца добраўпарадкаваннем крыніцы ў аграгарадку Жукоўшчына. З-за паніжэння ўзроўню грунтавых вод крынічка перасыхае. Спецыялісты абяцаюць, што “вывядуць яе зноў на чыстую ваду”.

****

Завяршаецца падрыхтоўка цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі да асенне-зімовага перыяду. Выдача пашпартоў гатоўнасці праходзіць па графіку. Усяго на Дзятлаўшчыне 103 спажыўцы і 48 цеплакрыніц.

****

Раённае свята ўраджаю “Дажынкі-2026” збярэ лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў Дзятлаве ў суботу 29 жніўня.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

Более 153 тыс. иностранцев посетили Беларусь по безвизу с начала года

Беларусь с начала года посетили более 153 тыс. иностранцев без виз. Об этом БЕЛТА сообщили…

13 часов ago

ГрадусПлюс. Свавольства дзіцячае, наступствы дарослыя

Пад Смаргонню дзіцячае свавольства з запалкамі прывяло да буйнога пажару ў полі і сур’ёзных матэрыяльных…

13 часов ago

ГрадусПлюс. Калі ўсё мала

Не менш гарачая за ўборку і захаванне ўраджаю тэма сумленнасці і адказнасці аграрыяў пры правядзенні…

14 часов ago

Виды на урожай, сев озимых и экспорт продовольствия. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 августа заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова,…

14 часов ago

Как во Дворце прошел  праздник льна

Теплый летний день в агрогородке Дворец наполнился звонким смехом, народными песнями и ароматом свежескошенных трав…

15 часов ago

Яркие краски безопасности на празднике льна

В агрогородке Дворец прошел традиционный праздник льна – культуры, которая на протяжении веков одевала и…

15 часов ago