Дзелавы панядзелак. Па адным полі не судзяць

Завяршэнне капітальных рамонтаў і планы на наступны год, уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых, інтэрнэт-махлярства, шосты школьны дзень – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Сянаж, уборка, сяўба

Святы, раённыя “Дажынкі” і абласныя адсвяткавалі, а ў палях работы і далей шмат. Адпачываць і расслабляцца аграрыям няма калі.

Па даных на 17 верасня дзятлаўскія сельгаспрадпрыемствы нарыхтавалі 109 012 тон сенажу, з іх 107 932 тоны – з унясеннем кансервантаў. Даследавана 26 363 тоны – якасць па сухім рэчыве склала 100 % 1-3 класа.

Што датычыцца будаўніцтва (рэканструкцыі) сіласна-сянажных траншэй, на Дзятлаўшчыне функцыянуюць 130 сховішчаў аб’ёмам на 195 тысяч тон. З 2021 па 2024 гады было пабудавана сем траншэй, у бягучым годзе яшчэ дзве.

Тэмпы сяўбы азімых у раёне пакуль запаволеныя. У плане пасеяць на зерне 12 049 гектараў, фактычна пасеяна 4949 гектараў, што складае 41 %. Найменшае выкананне ў КСУП “Хвінявічы” і КСУП “Жукоўшчына”.

– Каб справіцца з пастаўленай задачай своечасова, неабходна нарасціць тэмп работ, – прагучала заўвага старшыні райвыканкама ў адрас кіраўнікоў гаспадарак.

Па ўборцы кукурузы таксама не абышлося без нараканняў. На Дзятлаўшчыне належаць уборцы на сілас 4924 гектары. Убрана 856 гектараў (17,4 %). Андрэй Садоўскі паставіў задачу адказным службам правесці праверку на палях і гатоўнасці кукурузы на ўборку на зерне.

– Па адным полі не судзяць. Калі ў ААТ “Граніт-Агра” спецыялісты выявілі, што яшчэ не даспела кукуруза на зерне, то на другіх палях, нават гэтай жа гаспадаркі, яна можа быць гатовай да ўборкі. Выязджайце, правярайце і рабіце высновы па тэрмінах уборкі, – падкрэсліў кіраўнік раёна.

Капітальны рамонт жыллёвага фонду

Як і сельская гаспадарка, будаўніцтва і рамонт – тэмы пастаянныя на працягу ўсяго года. У 2025 годзе ў раёне запланавана правесці капітальны рамонт трох жылых дамоў (5,6 тысячы квадратных метраў). На работы выдзелена 2,3 мільёна рублёў бюджэтных сродкаў і 462 тысячы рублёў з адлічэнняў грамадзян. Ужо завяршаюцца работы па другім аб’екце. Па завярэннях спецыялістаў, да канца года план будзе выкананы.

Ідзе работа і “па закладцы” аб’ектаў на капітальны рамонт у 2026 годзе. Распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя па шасці аб’ектах (5,6 тысячы квадратных метраў).

Іншыя тэмы коратка

Чарговая дзятлаўчанка стала ахвярай тэлефонных махляроў на мінулым тыдні. Жанчына вырашыла набыць мабільны тэлефон. Грошы пералічыла, а “мабільнік” так і не прыехаў.

****

На адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна затрыманы работнік за крадзеж паліва. Прыкладна за год мужчына “зліў” паўтары тоны.

****

У аграгарадку Гезгалы завяршаецца рамонт тратуара (работы вядзе ўпраўленне спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс”).

Да канца бягучага года РУП ЖКГ правядзе замену плітачнага пакрыцця тратуара каля будынка “Беларусбанка” ў Дзятлаве.

Таксама работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі закончылі “праліўку” расколін у асфальце па вуліцах Чапаева, Кірава, Жолабава і іншых райцэнтра, завяршаюць асфальтаванне ў гарпасёлку Наваельня, на бягучым тыдні прыступяць да ямачнага рамонту дарог.

****

Настаўніца англійскай мовы Круцілавіцкай базавай школы Карына Папко прадставіць Дзятлаўшчыну на абласным этапе конкурсу маладых работнікаў “SuperПРОФИ-2025”.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

16 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

26 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago