Дзелавы панядзелак. На нарадзе: вынікі электаральнай кампаніі і інвентарызацыя арэнднага жылля

У пачатку штотыднёвай нарады старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў усім, хто так ці інакш датычыўся арганізацыі правядзення электаральнай кампаніі.

– У Дзятлаўскім раёне выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшлі спакойна, бяспечна, з высокай актыўнасцю выбаршчыкаў, прафесіянальнай работай камісій. На дастойным узроўні быў арганізаваны кантроль за правапарадкам, інфармацыйнае суправаджэнне, зладжана працавалі на выбарчых участках гандаль і культура, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Лічу, што высокая яўка выбаршчыкаў у нашым раёне, якая склала 83,8 %, гэта паказчык усвядомленых, сур’ёзных адносінаў дзятлаўчан да выбару будучыні свайго раёна і краіны ў цэлым.

Разгледзелі на нарадзе пытанне выкарыстання арэнднага жылля. Усяго ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваны 17 411 арэндных жылых памяшканняў камунальнай формы ўласнасці, з якіх 1864 не заселены. На Дзятлаўшчыне зараз 738 такіх памяшканняў, з іх 72 пустуюць. Сярод іх ёсць непрыдатныя да пражывання і аднаўлення. Старшыня райвыканкама даручыў РУП ЖКГ правесці інвентарызацыю арэнднага жылля: калі ёсць магчымасць, зрабіць мадэрнізацыю ацяплення ў дамах з пячным ацяпленнем, правесці яе і прапанаваць людзям да засялення; вызначыць аб’екты для продажу і займацца ім; калі ў выніку натуральнага пашкоджання канструкцый пражыванне ў памяшканні немагчымае – рыхтаваць дакументы для зносу.

Што датычыцца пытанняў бяспекі жыццядзейнасці, на нарадзе звярнулі ўвагу на хуткі пачатак навядзення парадку на прысядзібных і садовых участках. Традыцыйна гаспадары прыватных падворкаў пачнуць паліць смецце і “зімовы сухастой”, зусім не задумваючыся аб наступствах, грамадзяне будуць кідаць непатушаныя запалкі і недакуркі ў сухую траву. І хоць пра тое, што рабіць гэта нельга, не раз ужо казалі, сітуацыя з паламі застаецца актуальнай.

Супрацоўнікі РАНС, назіральныя камісіі, работнікі сельвыканкамаў сустрэнуцца з мясцовымі жыхарамі, каб нагадаць ім аб небяспецы і наступствах вясновых “аганькоў”.

У сельскай гаспадарцы на бягучым тыдні актывізуюцца работы на палях. Пакуль мінеральныя ўгнаенні ва ўсіх гаспадарках пад азімыя ўносяць РОСы, з “арганікай” працуюць прадпрыемствы “АграМілк” і “Хвінявічы”. Кіраўнік раёна адзначыў, што пры такіх тэмпературах, а сіноптыкі абяцаюць далейшае пацяпленне, глебаапрацоўчая тэхніка на мехдварах доўга не застоіцца, уносіць угнаенні трэба аператыўней. На кантролі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама – завяршэнне рамонту энерганасычаных трактароў і пасяўных агрэгатаў, падрыхтоўка насення.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

13 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

13 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

14 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

15 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago