Дзелавы панядзелак. Ад пасяўной – да трывалай кармавой базы

Нарыхтоўка кармоў, рэспубліканскі суботнік, мэтазгоднасць відэаназірання на сельскагаспадарчых аб’ектах, здача другасных матэрыяльных рэсурсаў – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

У палях і на мехмайстэрнях

Аграрыі раёна на бягучым тыдні завяршаюць сяўбу яравога рапсу і цукровых буракоў. Наступная культура – кукуруза.

КСУП “Хвінявічы” і ААТ “Граніт-Агра” падсяваюць люцэрну. Усяго ў плане на 2026 год па раёне падсеяць 877 гектараў гэтай культуры, работы выкананы на 29 %. Падсеў шматгадовых траў запланаваны на плошчы 1578 гектараў, 277 з іх – ужо “ў рабоце”.  

Абмеркавалі тэму нарыхтоўкі і захавання кармоў. У гаспадарках Дзятлаўшчыны выкарыстоўваюцца 155 сіласна-сянажных траншэй (летась уведзены ў эксплуатацыю дзве новыя) агульным аб’ёмам на 269 тысяч тон кармоў. На пастаянным кантролі спецыялістаў пытанне якасці кармавой базы.

Першы ўкос аграрыі сёлета плануюць правесці да 20 чэрвеня.

На 9 красавіка гатовы да выхаду ў палі 14 кормаўборачных камбайнаў. Як заверыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, рамонт кормаўборачнай тэхнікі не выклікае асцярогі, работы будуць завершаны згодна з графікам.

На парадку дня стаялі пытанні будаўніцтва прафілакторыяў у сельгаспрадпрыемствах раёна, здачы металалому, закупкі новай тэхнікі.

Праблема – у халатнасці саміх жыхароў

Узнялі на нарадзе тэму дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі і як функцыянуе праграма “ІнспектКам”. Гэта інфармацыйная сістэма актыўна развіваецца на Дзятлаўшчыне, дапамагае суб’ектам прафілактыкі аператыўна збіраць, захоўваць і апрацоўваць даныя ў выпадку выяўлення ўразлівасці грамадзян і домаўладанняў, прадухіляць надзвычайныя здарэнні. 

Аднак важным у сістэме з’яўляецца зладжаная работа і запаўненне даных рознымі службамі. У адрас некаторых сельвыканкамаў і ЦРБ прагучалі заўвагі за несвоечасовае прадастаўленне адказаў.

“Прайшліся” па пажарах мінулага тыдня. Асабліва спыніліся на дзіцячым свавольстве, якое прывяло да ўзгарання ў падвале аднаго са шматпавярховых дамоў райцэнтра.

– Бяскрыўдны на першы погляд хаос у дапаможных памяшканнях нярэдка становіцца сур’ёзнай пагрозай для жыцця, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Доступ у падсобныя памяшканні жылфонду, захламленыя старымі бытавымі рэчамі падвалы і лесвічныя клеткі – усё гэта стварае дадатковую пажарную нагрузку.

Кіраўнік раёна паставіў задачу РУП ЖКГ правесці праверку падвальных памяшканняў шматпавярховак, навесці там парадак, не дазваляць жыхарам захламляць падсобныя памяшканні, мінімізаваць доступ старонніх асоб, РАНС – правесці прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам.

Праваахоўнікі працягваюць маніторынгі сельскагаспадарчых аб’ектаў, а таксама трымаюць на кантролі грамадскія месцы. На мінулым тыдні яшчэ тры чалавекі накіраваны ў ЛПП (усяго 13 з пачатку года).

Іншыя тэмы коратка

Спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама на мінулым тыдні правялі чарговы маніторынг цэн на аб’ектах гандлю горада. Тры – на дзятлаўскім рынку (без парушэнняў), яшчэ на адным – таксама прыватнай формы ўласнасці – выяўлены завышаны кошт на тавар. Парушальніку вынесена прадпісанне.

****

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва запланаваны на 16 красавіка. Інфарамацыйна-прапагандысцкія групы сустрэнуцца з калектывамі і насельніцтвам раёна па месцы жыхарства. Прадметам размовы стане тэма “Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця”.

****

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка. Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясновага суботніка, будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя спадарожныя гэтаму работы.

****

Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў пастаўлена задача разгледзець па некаторых аб’ектах варыянт замены вартавой аховы на сістэмы відэаназірання з аддаленым доступам.                                                             

****

Напярэдадні Радаўніцы ў нядзелю 19 красавіка ў саборы Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава пройдзе памінанне памерлых, а па заканчэнні набажэнства (каля 13 гадзін) адбудзецца асвячэнне могілак (старых і новых).

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

2 часа ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

5 часов ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

5 часов ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

5 часов ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

6 часов ago