Творчы конкурс “Бізнес вачыма дзяцей” пад эгідай Гродзенскага аблвыканкама сабраў самыя яркія і арыгінальныя бізнес-праекты, створаныя з дапамогай фарбаў, алоўкаў і палёту творчай думкі.

Іх аўтарам ад 6 да 16 гадоў, але ў слушнасці задумак і арыгінальнасці спосабаў выражэння ім можа пазайздросціць любы дарослы.

– Конкурс “Бізнес вачыма дзяцей” праводзіўся ў нашым раёне з 25 кастрычніка да 5 лістапада ў трох намінацыях і трох узроставых катэгорыях, – расказвае намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. – У ім удзельнічалі навучэнцы як гарадскіх, так і сельскіх школ раёна. Усе работы, дасланыя на конкурс, цікавыя, арыгінальныя. Дзеці паказалі сваё бачанне бізнесу, адлюстравалі ў малюнках ідэю, што калі марыць, то абавязкова дасягнеш чаго заўгодна. Школьнікі паказалі, што такое фінансы, як з дапамогай стварэння ўласнага бізнесу атрымаць жаданае.

Раённая конкурсная камісія ў саставе намеснікаў старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча і Вольгі Жэлезоўскай, начальнікаў аддзелаў эканомікі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Аляксея Уціна і Алены Грамко, загадчыка сектара спорту і турызму Дзмітрыя Ёды, начальніка аддзела адукацыі Марыны Лашкоўскай, галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі Вольгі Луня, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольгі Рагачовай ацэньвала работы па дзесяцібальнай сістэме, выбралі 20 лепшых работ.

У намінацыі “Мае бацькі – бізнесмены”: малодшая ўзроставая група – Арына Бароўская; сярэдняя – Кацярына Мацюк, Валерыя Нічыпаровіч, Марыя Мацюк.

У намінацыі “Бізнес – гэта…”: малодшая ўзроставая група – Аляксандра Бароўская, Ксенія Дайліда, Дзіяна Ляшчун; сярэдняя – Мікіта Тадарэнка, Святлана Айрапетава, Цімафей Кастусік; старэйшая – Марына Ломаць, Марыя Мынко.

У намінацыі “Так пачынаецца мой бізнес”: малодшая ўзроставая група – Уладзіслаў Старук, Аліна Аляксеева, Аляксандра Смірнова; сярэдняя – Сафія Шымко, Яна Кармазын, Назар Баканаў; старэйшая – Аляксандра Дзенісенка, Марыя Панасевіч.

Усе работы-прызёры накіруюцца для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago