Дзе дзятлаўчанам пашпарты ўручалі?

У Дзень Канстытуцыі заключным этапам акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” стала ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў, якая ладзілася ў Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь.

Свой галоўны дакумент тут атрымалі дваццаць навучэнцаў з розных куткоў краіны, якія дасягнулі 14 гадоў і з’яўляюцца лепшымі ў вучобе, спорце, актывістамі валанцёрскага і моладзевага руху.

Гродзеншчыну на сустрэчы прадстаўлялі трое юных жыхароў. Сярод іх былі дзве нашы зямлячкі – Аліцыя Харэвіч, навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, і Ксенія Сарачынская, навучэнка Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У час паездкі ў Мінск іх суправаджала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Сімвалічна, што на ўрачыстай цырымоніі ўшанавалі маладых людзей, якія нарадзіліся ў Дзень Канстытуцыі: навучэнца з Лунінецкага раёна і нашу Ксенію Сарачынскую. Іх павіншаваў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч. Акрамя пашпарта, сцяга Рэспублікі Беларусь і віншавальнай паштоўкі, якія атрымалі ўсе маладыя людзі, імяніннікам падарылі шакалад і кофты з лагатыпамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” Дзмітрый Варанюк напрыканцы цырымоніі запрасіў юнакоў і дзяўчат на кава-паўзу. У цэнтральным камітэце моладзевай арганізацыі ўсе госці атрымалі салодкія падарункі ад БРСМ, змаглі пагутарыць і цікава правесці час перад ад’ездам.

Нашы зямлячкі падзяліліся ўражаннямі ад паездкі ў сталіцу.

Ксенія Сарачынская:

– Сустрэча вельмі спадабалася, гэты дзень надоўга застанецца ў памяці як хвалюючая, яркая і значная падзея. Мне, як імянінніцы, давялося даваць інтэрв’ю тэлебачанню. Адказваючы на пытанні тэлежурналістаў, расказала, што ў будучым збіраюся атрымаць прафесію доктара. Для гэтага ўжо цяпер старанна вучуся, займаю актыўную жыццёвую пазіцыю, прымаю ўдзел у акцыях і конкурсах. Дзякуючы перамозе ў адным з іх – “Запалі вогнішча дабра!” – стала ўдзельніцай святочнай сустрэчы ў Мінску.

Аліцыя Харэвіч:

– Сустрэча падарыла яркія ўражанні. Надоўга запомняцца ўрачыстая атмасфера і знаёмства з вядомымі людзьмі нашай краіны. Падобныя мерапрыемствы натхняюць на новыя дасягненні. Я сем гадоў іграю на гітары, сваё далейшае жыццё мару звязаць з музыкай, з’яўляюся пераможцай шматлікіх конкурсаў. Сярод іх самымі значнымі для сябе лічу міжнародныя музычныя конкурсы “Гітарны Алімп” і “Асенні лістапад”, па выніках якіх стала лаўрэаткай другой ступені. Сваім равеснікам таксама жадаю старанна вучыцца, ставіць перад сабой мэты і ўпэўнена іх дасягаць.

А некалькімі днямі раней на сустрэчы ў Новым замку горада Гродна, дзе пашпарты лепшай моладзі Прынёманскага краю ўручаў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў, пабыла яшчэ адна наша зямлячка – навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава Ангеліна Юшкевіч. Яна таксама расказала аб ўражаннях:

 

– Было вельмі ганарова пад гукі аркестра атрымаць пашпарт і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь ад старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова. Затым для нас правялі цікавую экскурсію па музеі ў Новым замку. Шанц паехаць на ўрачыстую сустрэчу ў Гродна мне выпаў, дзякуючы перамозе ў абласным конкурсе даследчых работ: першае месца заняла мая работа па біялогіі. Працуючы над ёй, я даследавала, у якім грунце расліны растуць лепш. У будучым мяркую стаць фармацэўтам, але гэта яшчэ не канчатковае рашэнне. Сваім равеснікам жадаю не ляніцца, заўсёды імкнуцца да ведаў, дасягаць усё новых і новых вышынь.

Ірына КАЎКЕЛЬ     
фото grodnonews.by, Кацярына Хілімончык
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Отвечает участковый. Кибербезопасность: основные правила

Вопрос: какая существует защита от кибермошенников? Отвечает участковый инспектор милиции Игорь Сокольник: – Кибербезопасть –…

7 часов ago

Прамая лінія і прыём грамадзян

4 чэрвеня з 11 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага…

7 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Марыя Лішык: “Маладому пакаленню – дабрыні ў душы”

Чарговым прыпынкам “аўтаклуба” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стала вёска…

7 часов ago

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

17 часов ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

18 часов ago