Стартуе моладзевае працоўнае лета-2016. На Дзятлаўшчыне будуць функцыянаваць экалагічны, сельскагаспадарчы, сэрвісны, педагагічны студэнцкія атрады.
Часовыя рабочыя месцы для сезоннай занятасці моладзі сёлета прадаставяць некалькі арганізацый раёна. Сярод іх Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, дзе 8 чалавек будуць працаваць падсобнымі рабочымі і на пераборцы ягад і грыбоў. СВК “Белагурна” прапануе ўборку тэрыторыі, работу на зернескладзе для 10 студатрадаўцаў. Сельгаскааператывы “Слава працы” і “Хвінявічы” будуць чакаць адпаведна 70 і 40 работнікаў для відавой праполкі (10 — 30 адпаведна), уборкі бульбы (60 — 10 адпаведна). СВК “Жукоўшчына” прыме 15 чалавек для відавой праполкі, 10 для выдалення расліннасці ў садзе. 25 маладых людзей будуць працаваць у СВК “Граніт-Агра” на жніве. СВК “Дварэц-Агра” чакае 26 студатрадаўцаў, для якіх будзе выдзелена 10 працоўных месцаў на збожжатаку і збожжасушыльных комплексах і 16 — на ўборцы бульбы. Гаспадарка “Русь-Агра” прыме 20 работнікаў для відавой праполкі і 30 — памочнікамі камбайнераў, работнікамі збожжатока і збожжасушыльных комплексаў. У СВК “Вензавец” 8 студатрадаўцаў будуць задзейнічаны на відавой праполцы.
К. ХІЛІМОНЧЫК,
выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ”