У Дзятлаўскім раёне прайшоў шырокамаштабны сельскі сход па пятаннях папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі на іх людзей. Сустрэча ладзілася ў Доме культуры аграгарадка Раклевічы.
У сходзе прынялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі, намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела прафілактыкі АУС Руслан Жукоўскі, прадстаўнікі раённых службаў.
Узначаліў сельскі сход старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
Яшчэ да пачатку мерапрыемства ратаўнікі арганізавалі сустрэчу з навучэнцамі мясцовай школы, зацікавілі дзяцей пажарнай тэхнікай, абсталяваннем і прыстасаваннямі, расказалі пра значнасць сваёй прафесіі, пра дзеянні ратаўнікоў і людзейпры ўзнікненні пажару.
Супрацоўнікі РАНС раздалі дзецям тэматычныя лістоўкі і буклеты.
У час сустрэчы першым да жыхароў падведамаснай тэрыторыі звярнуўся старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі. Ён адзначыў, што апошнім часам назіраецца павелічэнне колькасці пажараў на тэрыторыі сельвыканкама, асноўнымі прычынамі па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка звярнуў увагу на неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, важнасць устноўкі ў домаўладаннях пажарных апавяшчальнікаў, якія своечасова дапамаглі выратаваць не адно жыццё.
З аператыўнай інфармацыяй і абстаноўкай на тэрыторыі раёна азнаёміў прысутных часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Руслан Жукоўскі.
Аб правілах бяспекі карыстання газам і газавым абсталяваннем нагадаў начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар.
Падвёў вынікі сустрэчы старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён расказаў пра неабходнасць і мэтазгоднасць працы аглядавай камісіі, якая дапамагае кіраўнікам мясцовай улады ў своечасовым выяўленні любых пагроз жыццю людзей розных узроставых катэгорый, што дазваляе скіраваць мэтавую дапамогу кожнаму, хто ў ёй мае патрэбу. Папрасіў жыхароў аграгарадка не перашкаджаць доступу спецыялістаў ва ўласныя домаўладанні, заклікаў да ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі мясцовай улады, быць максімальна асцярожнымі і неабыякавымі да ўласнага жыцця.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…