Дыплом I ступені – за эстэтыку тэрыторыі

Рашэннем Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі заняў першае месца ў абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу, прысвечанага Году добраўпарадкавання. Конкурс праводзіўся з 2 ліпеня па 25 жніўня.

Мэтай мерапрыемства з’яўлялася стымуляванне ініцыятыў у сферы добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый адукацыйных установаў, стварэнне спрыяльных і бяспечных умоў для навучання і выхавання, а таксама павышэнне эстэтычнай прывабнасці ўстановаў адукацыі.

Дзятлаўскі раённы ЦКРНіР быў адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі “Эстэтыка тэрыторыі ўстановы адукацыі”. Перамога з’яўляецца прызнаннем паспяховай работы калектыву ўстановы па стварэнні камфортнай і эстэтычна прывабнай прасторы для дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі.

Значная ўвага была нададзена арганізацыі бяспечнага і даступнага асяроддзя, а таксама выкарыстанню элементаў ландшафтнага дызайну, якія спрыяюць сэнсарнаму развіццю і эмацыйнаму дабрабыту навучэнцаў.

Дасягненне стала вынікам сумесных намаганняў педагогаў, спецыялістаў і адміністрацыі ЦКРНіР, накіраваных на стварэнне аптымальных умоў для развіцця кожнага дзіцяці і фарміравання пазітыўнага іміджу ўстановы ў рэгіёне.

Лілія ШУМСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дятловчан и гостей города приглашаем на праздничный концерт, посвященный Дню работников культуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

25 минут ago

Следчы камітэт інфармуе. Не забудзьце дома флікер

Такі заклік жыхарам Дзятлаўшчыны адрасаваў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца: – У…

3 часа ago

Безопасность на рабочем месте – залог снижения рисков возникновения чрезвычайных ситуаций

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям регулярно проводят профилактические мероприятия с трудовыми коллективами. Недавно такая…

3 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Каб за зіму дачу не абнеслі

Тэма З заканчэннем агароднага сезону дачы пусцеюць Праблема Зімой дачная маёмасць прываблівае злодзеяў Слова спецыяліста…

3 часа ago

Прамая тэлефонная лінія

13 кастрычніка з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

4 часа ago

Праваахоўнікі не тэлефануюць у месенджарах

Пра гэта жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок:…

19 часов ago