Зімой самы жаданы від спорту – катанне на лыжах. Гэта займальны занятак, здольны прыносіць задавальненне як дзецям, так і дарослым.
Заняткі на свежым паветры пазітыўна прымаюцца вучнямі Дварэцкай сярэдняй школы. Сваім вопытам і назіраннямі дзеліцца настаўнік фізічнай культуры гэтай школы:
– Для многіх катанне на каньках і лыжах становіцца радасным і вясёлым баўленнем часу. Любыя спартыўныя заняткі могуць спадабацца дзецям толькі ў тым выпадку, калі яны будуць пастаяннымі і актыўнымі. Перамяшчэнне на лыжах павінна стаць займальным і натуральным, дзецям неабходна больш рухацца, а не стаяць на месцы. Правілы навучання лыжнай тэхніцы не павінны займаць большую частку заняткаў, лепш за ўсё, калі рэкамендацыі па навучанні будуць у працэсе руху дзяцей, заняткі ж па тэхніцы бяспекі – да выхаду на лыжню.
Бегу на лыжах спрыяльна ўплывае на апорна-рухальны апарат. Акрамя гэтага, актыўна працуе ўсе цела – верхні плечавы пояс, спіна, ногі, кардыярэспіраторная сістэма.
Навучыць дзяцей катацца на каньках і лыжах могуць і бацькі, калі недалёка ад месца жыхарства ёсць хоць невялікая пляцоўка, прыдатная для катання. Безумоўна, у бацькоў часта не дастаткова вольнага часу, каб штодня ладзіць лыжныя ўрокі. Але займаючыся хоць па чвэрці гадзіны два-тры разы на тыдзень можна ператварыць заняткі ў вясёлае свята, зрабіць традыцыяй сям’і, умацоўваючы пры гэтым уласнае здароўе і здароўе дзяцей.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ