Думкі ўслых. Умець цаніць, што маем… Цэнім?

Нядаўна праз перапіску ў Вайберы перакінула калезе невялікае відэа: на ім рэчка, парослыя кустоўем берагі, хмурыя аблокі над вадой…

Пра тое, што гэта горад, гавораць шматпавярхоўкі. А пра тое, што гэта Стакгольм, апавядае аўтар за кадрам.

Калега напісала: “Стакгольм?! Я падумала, што гэта дзесьці ў нас…”

Вось такое адчуванне, што ў нас не горш, а дзесьці і лепш (і датычыцца гэта не толькі краявідаў), узнікае і ў мяне кожны раз, калі разглядаю фота, відэа, скінутыя сябрамі або знаёмымі з розных краін. Калі ўсё ж такі гаварыць пра прыродныя багацці, то няма ў нас мора, пясчаных пляжаў, на якія набягаюць высокія хвалі, але ж ёсць блакітныя азёры з крынічнай вадой, у якіх можна купацца кожнаму; няма высокіх гор, але ёсць лясы, рэліктавыя ў тым ліку, дзе можна збіраць грыбы, ягады…І гэта не прыватная ўласнасць, а нацыянальны набытак. Як часта мы ўзгадваем пра гэта? Ганарымся тым, што маем, ці адмахваемся: ой, а дзесьці там лепш…  Не буду спрачацца, магчыма, і лепш для жыхароў той краіны, грамадзянамі якой яны з’яўляюцца. Але для беларусаў іншай Радзімы, дзе ўлада дбае пра іх клопаты, стварае ўмовы для жыцця і рэалізацыі ў ім, няма і не будзе.

Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава, прыярытэтам якой з’яўляецца дабрабыт яе грамадзян. І нават сёння, пад беспрэцэдэнтным знешнім ціскам і беспадстаўнымі санкцыямі, унутраная і знешняя палітыка беларускай дзяржавы адпавядае найперш нацыянальным інтарэсам. Менавіта таму мы маем магчымасць працаваць у сваёй краіне, выхоўваць дзяцей, дбаючы пра яе традыцыйныя каштоўнасці, пры неабходнасці можам бясплатна папраўляць здароўе з дапамогай дзяржаўнай медыцыны… Пералік можна працягваць: тут і дэкрэтныя водпускі на тры гады, і дапамога шматдзетным, і школы-гурткі, секцыі-спартзалы для развіцця талентаў, санаторыі для аздараўлення… Ведаем пра гэта? Цэнім? Для інвалідаў і састарэлых, людзей паважанага ўзросту дзейнічаюць свае праграмы, толькі б не трацілі яны пачуццё запатрабаванасці, не замыкаліся ў чатырох сценах.

А колькі робіцца для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, як дарослых, так і дзяцей? Вось толькі адзін факт. Пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання створаны кансультацыйны савет па пытаннях сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У яго састаў уваходзяць парламентарыі з профільных камісій, міністры адукацыі і аховы здароўя, спецыялісты, у тым ліку з рэгіёнаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Цяпер на ўзроўні Савета Рэспублікі, яго спікера Наталлі Качанавай вырашаецца пытанне пра стварэнне ІТ-кампаніі для дзяцей з аўтызмам.

На днях старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў рамках правядзення кансультатыўнага савета пры Савеце Рэспублікі па пытаннях сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця наведала і пазнаёмілася з дзейнасцю ўстановы “Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця” і ДУ “Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры”.

Проста і зразумела Наталля Іванаўна сфармулявала асноўны прынцып дзейнасці ў сацыяльнай сферы: “Мы ўсе аднолькавыя перад Богам, і калі мы прыйшлі ў гэты свет – павінны дапамагаць адзін аднаму”.

Здаецца, што гэтыя словы нам не трэба забываць у паўсядзённасці. Яны арыенцір не толькі для тых, хто працуе ва “ўладных” кабінетах. Кожны з нас, па меры сіл і магчымасцяў, можа дапамагчы бліжняму свайму: усмешкай, своечасовай парадай, ахвярным учынкам… Згодны?

І напрыканцы, ёсць прымаўка: “Добра там, дзе нас няма”. На мой погляд, больш актуальна гучыць: “І там, дзе мы ёсць, таксама добра”.

Кацярына СЕРАФІНОВІЧ,
член Савета Рэспублікі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

12 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

13 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

15 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

15 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

16 часов ago