Настаяцелі праваслаўных храмаў райцэнтра даўно ўзялі духоўнае шэфства над наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання горада Дзятлава.
Айцец Іаан Кісель, айцец Мікалай Пінчук, сёстры сястрынства ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, якое дзейнічае пры саборы навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве, частыя госці аддзялення.
Так, нядаўна протаіерэй Мікалай Пінчук і сёстры чарговы раз сустрэліся з асаблівымі людзьмі, каб пагутарыць аб галоўных духоўных каштоўнасцях. Госці расказалі наведвальнікам аддзялення, наколькі важныя ў жыцці чалавека справы дабра, нагадалі, што малітва – гэта размова з Богам, які дапамагае кожнаму, хто да яго звяртаецца. Чалавек на працягу жыцця павінен несці свой крыж і прыносіць Богу пакаянне за грахі, якія мы ўчыняем і словамі, і на справе, і нават у думках.
Пасля такой важнай размовы наведвальнікі “Праменьчыка” пад кіраўніцтвам сясцёр прачыталі малітоўнае правіла, падрыхтаваліся да споведзі, а пазней прынеслі пакаянне ў сваіх грахах і прынялі Прычасце.
Падобныя сустрэчы, як зазначаюць іх удзельнікі, умацоўваюць духоўна, робяць дабрэйшымі і больш уважлівымі да чужой бяды.
Валянціна САЛАМЕВІЧ,
спецыяліст аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам хлебаробаў “Дажынкі-2026”! Для кожнага аграрыя пасяўная і ўборачная кампаніі –…
В Гродно подвели итоги областного этапа VII республиканского конкурса «Семья года». По решению жюри победу…
Маштабны праект “Партыя – дзецям” аб’яднаў раённыя дабрачынныя ініцыятывы па ўсёй краіне. На Дзятлаўшчыне напярэдадні…
Беларусь в развитии сотрудничества с Россией выполняет и даже перевыполняет свои обязательства. Об этом Президент…
27 жніўня Нацыянальная акадэмія навук Беларусі стала месцам прыцягнення для юных талентаў з усёй краіны.…
В учреждении здравоохранения "Дятловская центральная районная больница" администрацией совместно с профсоюзным комитетом были организованы и…
View Comments
Духовная помощь нужна и важна для каждого человека