Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна наведваюць сёстры сястрынства ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. Яны дапамагаюць наведвальнікам аддзялення падрыхтавацца да таінстваў споведзі і прычасця, вядуць духоўныя размовы.
Духоўна апякае наведвальнікаў “Праменьчыка” протаіерэй Мікалай Пінчук, настаяцель сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве. У час каляднага посту айцец Мікалай расказаў асаблівым людзям аб значэнні для хрысціян таінстваў царквы, посту, свята Нараджэння Хрыстовага, паспавядаў і прычасціў усіх жадаючых.
Ірына КАЎКЕЛЬ