Добрыя справы не заканчваюцца

14 студзеня ў Беларусі – адзіны тэматычны дзень “Добрыя справы на Новы год!”, якім завяршаецца дабрачынная рэспубліканская акцыя “Ад усёй душы”. На Дзятлаўшчыне яна падарыла многім жыхарам нашага раёна шмат увагі, дабрыні, сардэчнасці і прыемных падарункаў.

У гарадскім пасёлку Наваельня ў гэты дзень госці завіталі да 92-гадовай былой настаўніцы пачатковых класаў Валянціны Кузьміной. Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская павіншавалі доўгажыхарку з цудоўнымі навагоднімі і каляднымі святамі, пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці, яшчэ доўга быць такой жа аптымістычнай і жыццярадаснай.

Валянціна Міхайлаўна была шчыра радая гасцям, падзялілася, што яе не забываюць ні мясцовыя ўлады, ні настаўнікі роднай Новаяльнянскай школы, дзе яна адпрацавала шмат гадоў, заўжды аказваюць любую дапамогу, за што шчыра ўсім падзякавала. Нягледзячы на свае паважаныя гады, праблемы са зрокам, гэтая аптымістычная жанчына гаворыць, што ніколі не сумуе і не адчайваецца, займаецца зарадкай, ходзіць у лазню, вельмі любіць, калі да яе прыходзяць госці, бо жыве адна, не забываюць многія яе былыя вучні.

У рамках акцыі “Нашы дзеці”, якая таксама падышла да завяршэння, у вёсцы Лапушна наведалі сям’ю Татур-Патапчык, у якой мама адна выхоўвае дваіх сыноў Кірыла і Ілью. Госці вырашылі парадаваць дзяцей цукеркамі і фруктамі. Яны пажадалі хлопчыкам стаць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны, добра вучыцца, займацца спортам, быць сапраўднымі мужчынамі і заўжды дапамагаць маме.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #нашидети

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

23 часа ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

23 часа ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

23 часа ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

23 часа ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

24 часа ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

1 день ago