Даўно не былі мы на вуліцы Дварчаніна ў Дзятлаве, і прыемнай нечаканасцю стаў новенькі асфальт.
– Тыдні два мінула ўжо, як заасфальтавалі дарогу, тратуары зрабілі, – расказала жыхарка гэтай вуліцы Надзея Мацюкевіч. – Мы рады такому абнаўленню. Цяпер у нас тут па вечарах ледзьве не спаборніцтвы праходзяць: і на веласіпедах дзеці ганяюць, і на “дошках” катаюцца. Вуліца гладкая – дзецям зручна.
– А яшчэ і водаправодныя сеткі замянілі, – далучыўся да размовы таксама жыхар гэтай вуліцы Мікалай Белавус, які падышоў праверыць паштовую скрынку. – Зразумела, мы задаволены такім добраўпарадкаваннем.
Варта было б толькі газоны лепш зрабіць: зямлі падвезці, траву пасеяць – выказалі пажаданні мае суразмоўцы з вуліцы Дварчаніна.
Пазней пры размове з майстрам Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэмаў Мар’янам Захарэўскім высветлілася, што вуліцы Дварчаніна і Фогеля яшчэ не прыняты да эксплуатацыі. А падрыхтоўка да здачы якраз і прадугледжвае навядзенне прыгажосці: і завоз чарназёму, і падсяванне травы.
Цяпер жа падначаленыя Мар’яна Захарэўскага заняты на капітальным рамонце моста паміж гарадскімі азёрамі, непадалёку ад раённай бальніцы.
– Тут ужо зроблена шмат: заменены водаправод праз мост, пакладзены новы асфальт, зроблены пешаходныя дарожкі. Засталося пліты ўсталяваць, прыладзіць на мосце парэнчы, – расказаў Мар’ян Захарэўскі.
На добраўпарадкаванні працуе брыгада з пяці чалавек. Самы вопытны з працаўнікоў – Аляксандр Шчэрба, мае 36 гадоў працоўнага стажу. Самы малады – Дзяніс Кухта, толькі тры гады працуе ў ПМС. Поруч з названымі працаўнікамі заняты Уладзімір Міцкевіч, Сяргей Міснік, Віталь Бекета. А ўсе геадэзічныя работы выконвае Аляксандр Аблажэй.
– Аўтобусам прадпрыемства наладжаны падвоз працаўнікоў, – расказаў Мар’ян Генрыхавіч. – Працуюць хлопцы з васьмі раніцы да шасці вечара. На жаль, выгодамі пахваліцца не можам. Але ёсць вагончык, дзе можна паесці і адпачыць. Такое ўжо выпадае здаўна меліяратарам “качавое” жыццё.
А ўвогуле, капітальным рамонтам вуліц Фогеля і Дварчаніна займаецца ПМС сумесна з Дзятлаўскім ДРБУ-119. Мяркуецца, што на пачатку жніўня і дарожнікі, і меліяратары пакінуць гэты мікрараён. Іх чакаюць новыя аб’екты.
Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…