Мяркую, кожны дзятлаўчанін паспеў заўважыць, што ў райцэнтры і пасёлках з’явіліся новыя кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. Аднак у большасці выпадкаў яны застаюцца толькі экспанатамі, у той час як смецце без усялякага сартавання людзі выкідваюць проста побач. Жылкамунгас, які мае паўнамоцтвы не толькі папярэджваць і ўгаворваць, але і штрафаваць “неахайнікаў”, ужо раздаў папярэджанні жыхарам дамоў і арганізацыям. Надышоў час праверыць, ці засвоены ўрок.
У рэйдзе, які праходзіў на тэрыторыі Дзятлава і меў на мэце праверыць, ці выконваюцца на практыцы правілы раздзельнага збору смецця, прынялі ўдзел начальнік раённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету Дзмітрый Балькоўскі, прадстаўнікі Дзятлаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама карэспандэнтка газеты “Перамога”.
— Сёння задача па зборы другасных адходаў пастаўлена на дзяржаўным узроўні, – адзначае эколаг Дзятлаўскага РУП ЖКГ Ірына Варабей. – Наша задача – арганізаваць раздзельны збор смецця не толькі з арганізацыямі, кожнай з якіх даведзены план, але і з фізічнымі асобамі.
Па словах Ірыны Іванаўны, цяпер кожная з арганізацый раёна можа ўзяць у бязвыплатную арэнду набор кантэйнераў для макулатуры, пластыка і шкла. Калі кантэйнеры будуць напаўняцца слаба, такая дамова будзе скасавана ў аднабаковым парадку, а кантэйнеры – перададзены тым, каму яны сапраўды патрэбны.

Некаторыя арганізацыі, на жаль, забываюцца пра тое, што па новых законах яны абавязаны не проста збіраць смецце, а збіраць асобна. Сярод упартых штрафнікоў – магазін “Родны кут” спажывецкай кааперацыі і Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання (а дакладней, арандатары памяшканняў арганізацыі). Правяраем, ці змянілася гэта сітуацыя. На “заднім двары” магазіна “Родны кут” – два кантэйнеры для цвёрдых камунальных адходаў, а ў іх – кардонныя каробкі, касавыя чэкі і яшчэ шмат чаго, што ідзе ў залік макулатуры.
— Ужо неаднаразова папярэджвалі кіраўніцтва арганізацыі, але эфекту няма, – наракае намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Алег Хілімончык. – І гэта пры тым, што ў крокавай даступнасці ля гасцініцы “Ліпічанка” і на гарадскім рынку – цэлых дзве кантэйнерныя пляцоўкі для раздзельнага збору.

Сённяшняя сітуацыя ў двары за Домам быту (дзе, дарэчы, стаяць новыя кантэйнеры), з разраду “без каментарыяў”: проста ў кутку, пад навесам, ляжыць гара смецця, большасць з якога – кардон, папера і пластык. Як паказала назіранне, з кожным днём гэты “склад” толькі пашыраецца.

Зацята не хочуць сартаваць і жыхары шматпавярховых дамоў, але не ўсе. Каб пабачыць сітуацыю ў кантрасце, прадстаўнікі жылкамунгаса запрашаюць праехаць у мікрараён новай забудовы па вуліцы Навагрудскай. Жыхары мясцовага сяміпавярховага дома ўжо атрымлівалі папярэджанне ад камунальнікаў за тое, што пакідаюць сваё бытавое смецце побач з кантэйнерамі для сартавання, час, дадзены на выпраўленне, сітуацыю таксама не змяніў. Каб упэўніцца, што гэты выпадак – ганебнае выключэнне з правіла, пераходзім у суседні двор. Побач з новым дзевяціпавярховым домам – акуратная кантэйнерная пляцоўка, раздзельны збор ідзе, парадак падтрымліваецца.
— Але адтуліны ў кантэйнерах досыць невялікія, не кожны шкляны або пластыкавы выраб сюды можна выкінуць. Чаму бакі закрываеце навяснымі замкамі? – пытаюся ў прадстаўнікоў жылкамунгаса.
— На жаль, гэта рэакцыя на дзеянні грамадзян, – адказвае Алег Хілімончык. – На заводзе кантэйнеры выпускаліся з акуратным замком пад ключ, ды нашы людзі ўмудрыліся іх зламаць і выкідваць бытавое смецце праз верх. Таму “неф
1 Комментарий
Добрый день! В жилом квартале (ул.Победы и ул.К. Цеткин) в центре единственной свободной зеленой зоны, где детки играют в футбол, волейбол и т.д. между двумя воротами поставили эти контейнеры.Смотришь в окно и любуешься прекрасным видом : на пока еще не зеленой травке стоят три “серебристых красавца” и вокруг бегает ребятня, радуясь первому теплу. Да, еще и машина по сбору отходов зеленую зону двора превращает в дорогу и грязь. Я звонила в ЖКХ и общество охраны природы, но на телефонные обращения у нас не реагируют. Надо письменно обращаться, чтоб убрали с центра двора мусорки? Надо не обращать внимания, пусть стоят в центре двора, а дети скоро вырастут? или можно найти другое место для установки контейнеров И оборудовать это место в соответствии с сан.требованиями( а не 25 метров от окон, как отвечали мне в ЖКХ)? спасибо большое,может посоветуете, как поступить…?