Дэпазіты на сямейны капітал адкрыты ў Беларусі амаль на $432 млн

У Беларусі на 1 кастрычніка бягучага года адкрыта 43 тыс. 193 дэпазітныя рахункі на сямейны капітал у ААТ «ААБ Беларусбанк» на агульную суму $431,93 млн, паведамілі  ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Гэты від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў быў уведзены з 1 студзеня 2015 года. Сямейны капітал — аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. У 2015 годзе было адкрыта 11 582 дэпазітныя рахункі, у 2016 годзе — 18 983.

Паводле слоў спецыялістаў, заявы аб назначэнні сямейнага капіталу, якія паступаюць у мясцовыя органы ўлады, разглядаюцца на працягу аднаго месяца.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, праграма падтрымкі шматдзетных сем’яў разлічана на 5 гадоў — з 1 студзеня 2015 па 31 снежня 2019 года. Грашовыя сродкі ў памеры $10 тыс. прадастаўляюцца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме або па частках у безнаяўным парадку — па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і. Права на назначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы: маці (мачаха) у поўнай сям’і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года, калі з улікам народжанага, усыноўленага (удачаронага) дзіцяці (дзяцей) у сям’і выхоўваюцца не менш як трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Пры гэтым дата нараджэння дзіцяці павінна быць не ранейшая за 1 студзеня 2015 года (снежаньскія нараджэнні ў гэту праграму не трапляюць). Калі ў поўнай сям’і маці (мачаха) не мае права на назначэнне сямейнага капіталу, то такое права прадастаўляецца бацьку (айчыму) пры захаванні астатніх умоў. Рэалізаваць права на назначэнне сямейнага капіталу можна толькі адзін раз.

У Беларусі будзе прадоўжана выкарыстанне створаных механізмаў падтрымкі сям’і — фарміраванне сямейнага капіталу, аказанне матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям да навучальнага года, прадастаўленне шырокага спектра сацыяльных паслуг сем’ям з дзецьмі і інш. У 2016-2020 гадах сямейная палітыка накіравана на захаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, умацаванне інстытута сям’і. Гэта прадугледжана падпраграмай «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на бягучае пяцігоддзе.

БелТА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago