Дэпутаты абмеркавалі планы на пяцігодку

21 мая прайшло чарговае пасяджэнне сесіі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Аляксандра Бараноўскага.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый раёна.

На парадак дня было вынесена адзінаццаць пытанняў.

Са справаздачай аб выкананні рэгіянальнага плана мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Дзятлаўскага раёна на 2016-2020 гады выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васіль Шыцько. Ён нагадаў прысутным, што на тэрыторыі раёна знаходзіцца 36 нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. З іх у дзяржаўнай (камунальнай) уласнасці знаходзіцца 26 каштоўнасцяў, у прыватнай – 15, ва ўласнасці юрыдычных асобаў – 2. Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем у 2016-2020 гадах ажыццяўлялася работа па рэалізацыі рэгіянальнага плана мерапрыемстваў аховы гісторыка-культурнай спадчыны. З гэтай мэтай працаваў міжведамасны каардынацыйны савет па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, вёўся пастаянны кантроль за выкананнем уласнікамі патрабаванняў заканадаўства, праводзіўся штогадовы маніторынг іх санітарна-тэхнічнага стану. У 2016 годзе быў зацверджаны план-графік распрацоўкі праектаў зон аховы, але ён не выкананы ў сувязі з вялікімі фінансавымі выдаткамі. У 2019 годзе ўласнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Дзятлаўскага раёна ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” і ААТ “Граніт-Агра” падпісаны дамовы з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі аб вырабе праектаў зон аховы на помнікі археалогіі на землях гэтых арганізацый. У справаздачны перыяд новых аб’ектаў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне не ўключана. Будынак былога палаца які мае статус невыкарыстоўваемага аб’екта, цяпер выстаўлены на аўкцыён. У 2019 годзе Міністэрствам культуры ўзгоднена праектна-рэстаўрацыйная дакументацыя па рэстаўрацыі ляпнога дэкору аднаго з алтароў касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве. Рэстаўрацыю павінна была праводзіць польская фірма, але пачатак работ адкладзены з-за пандэміі.

Рэгіянальны план мерапрыемстваў выкананы не ў поўнай меры: у далейшай рабоце  неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на кантроль за выкананнем уласнікамі патрабаванняў Кодэкса аб культуры, распрацоўку праектаў зон аховы, а таксама прадоўжыць папулярызацыю помнікаў гісторыі, уключаць іх у турыстычныя маршруты, выяўляць новыя аб’екты, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, – падрахункаваў свой даклад Васіль Шыцько.

Наступны блок пытанняў тычыўся рэалізацыі на Дзятлаўшчыне Дзяржаўных праграм па развіцці розных галін эканомікі на наступную пяцігодку. На 2021-2025 гады дэпутаты зацвердзілі рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі ў нашым раёне Дзяржаўных праграм “Культура Беларусі”, “Адукацыя і моладзевая палітыка”, “Фізічная культура і спорт”, “Беларусь гасцінная”, “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”, “Сацыяльная абарона”, “Зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць”. Вынеслі свае рашэнні і па астатніх пытаннях.

Са справаздачай аб рабоце Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў выступіў яго старшыня Аляксандр Бараноўскі. Ён спыніўся на дзейнасці дэпутацкага корпусу раёна і пастаянных камісій, узаемадзеянні з раённай выканаўчай уладай, рабоце з насельніцтвам і зваротамі грамадзян, добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, іншых пытаннях. Напрыканцы Аляксандр Станіслававіч падзякаваў дэпутатам за актыўную жыццёвую пазіцыю, канкрэтную дапамогу людзям у вырашэнні паўсядзённых пытанняў, практычную дзейнасць у выбарчых акругах і пажадаў далейшых поспехаў.

Ірына СТЫРНІК      

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

6 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

6 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

6 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

7 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

7 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

7 часов ago