Дазвол на будаўніцтва – па спрошчанай сістэме

Любы ўладальнік прыватнага ўчастка хоча добраўпарадкаваць тэрыторыю так, каб акружыць сябе камфортам і выгодамі.

Зразумела, што побач з домам з’яўляюцца альтанка, гараж, лазня… Здавалася б, зямля мая – распараджаюся ёю, як хачу. Але законам прадугледжана адказнасць за самавольныя будынкі без дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Высвятляем, як зрабіць па правілах, у галоўнага спецыяліста аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўніка службы “адно акно” Станіславы Ганчар:

– Якія будынкі на прысядзібным участку можна аднесці да гаспадарчых пабудоваў?

– Аднапавярховыя будынкі і збудаванні нежылога прызначэння для абслугоўвання домаўладання і зямельнага ўчастка. Гэта могуць быць, напрыклад, хлеў, лазня, навес, гараж і іншыя.

– Што неабходна, каб узвесці гаспадарчую пабудову на сваім участку?

– Парадак узвядзення гаспадарчых пабудоваў спрошчаны ў Беларусі са снежня 2022 года. Дадзенае рашэнне замацавана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2022 года № 202.

Жыхарам сельскіх населеных пунктаў раёна (за выключэннем горада Дзятлава, гарпасёлкаў Казлоўшчына і Наваельня) для будаўніцтва гаспадарчых пабудоваў на ўчастку, прадастаўленым для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома, спатрэбіцца толькі дакумент, які сведчыць права на зямельны ўчастак. Пры гэтым павінна быць выканана наступная ўмова: адлегласць ад межаў суседняга (сумежнага) зямельнага ўчастка да жылога дома павінна складаць не менш за тры метры, нежылых капітальных пабудоваў – не менш за два метры.

На зямельным участку, прадастаўленым для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома ў горадзе Дзятлаве, гарпасёлках Казлоўшчына, Наваельня, на падставе пашпарта забудоўшчыка (яго кошт складае 25 базавых велічыняў, вырабляецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па заяве грамадзяніна) узвядзенне гаспадарчых пабудоваў можна ажыццяўляць па рашэнні райвыканкама аб дазволе на праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыю, узгодненага праекта і з наступнай здачай у эксплуатацыю пасля завяршэння будаўнічых работ.

– А калі гэта ўчастак з блакіраваным жылым домам?

– У дачыненні да пабудоваў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для будаўніцтва і (або) абслугоўвання блакіраванага жылога дома, гэты ўказ не распаўсюджваецца.

– Як атрымаць дазвольную дакументацыю і што рабіць далей?

– Звярнуцца ў службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца) з заявай, у якой трэба вызначыць месцазнаходжанне зямельнага ўчастка і аб’екты нерухомасці на ім, плануемыя параметры і тэхнічныя характарыстыкі гаспадарчых пабудоваў, а таксама параметры тэхнічнага абсталявання (калі такое плануецца).

Пасля падачы заявы райвыканкам самастойна ажыццяўляе ўсю неабходную работу, звязаную з атрыманнем дазвольнай дакументацыі. Яна выдаецца заяўніку на працягу аднаго месяца.

А таксама ў “адным акне” далей растлумачым заяўніку, як узгадніць праект, вырабіць увод у эксплуатацыю збудаваных будынкаў, калі гэта патрабуецца заканадаўствам.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago