Датэрміновае галасаванне праходзіць у Наваельні

У гарадскім пасёлку Наваельня размешчаны чатыры ўчасткі для галасавання.

Карэспандэнты газеты 6 жніўня наведалі  Першамайскі ўчастак для галасавання № 18, дзе найбольш выбаршчыкаў – 1175 чалавек.

На гэтым участку за два дні датэрміновага галасавання пабылі і прагаласавалі 140 чалавек.

Сёння, 6 жніўня, за ходам галасавання сочаць прадстаўнікі ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, раённай ветэранскай арганізацыі, а таксама назіральнік, абраны шляхам падачы заявы выбаршчыкаў.

Варта зазначыць, што і члены камісіі, і назіральнікі захоўваюць меры перасцярогі ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй па каронавірусу: участак для галасавання забяспечаны дэзынфікуючымі сродкамі, а наглядальнікі і члены камісіі – пальчаткамі і маскамі.

– Традыцыйна мы паклапаціліся пра інвалідаў па зроку і тых, хто кепска бачыць, – расказала старшыня камісіі Марына Лашкоўская. – Для слабавідушчых прадугледжаны трафарэты і лупы.

А вось у асноўны дзень выбараў, 9 жніўня, для тых, хто кепска сябе пачувае і не можа прыйсці на выбарчы ўчастак, будзе арганізавана галасаванне на даму. Варта толькі зрабіць заяўку. Мы заяўкі прымаем цяпер і будзем прымаць у дзень асноўнага галасавання да шасці гадзін вечара. Нам ужо зрабіла заяўку на галасаванне на даму сям’я Бандалевічаў, бо па стане здароўя і муж, і жонка не могуць самі наведаць участак.

Падчас датэрміновага галасавання, а таксама ў асноўны дзень выбараў грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” праводзіць акцыю “Галасуем  усёй сям’ёй”.  У ёй ужо прыняла ўдзел сям’я Клімец. Пётр і Таццяна наведалі выбарчы ўчастак разам з чатырма дзецьмі. Актывісткі жаночага руху Новаяльнянскага сельсавета падзякавалі шматдзетнай сям’і за ўдзел у названай акцыі, уручылі на памяць падарунак.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

13 часов ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

14 часов ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

14 часов ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

15 часов ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

17 часов ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

18 часов ago