У ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” адбылася выязная інфармацыйная сустрэча з прадстаўнікамі праваахоўных органаў і адвакатамі з удзелам намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Вольгі Рудай.
Вольга Тамашаўна ў сваім выступленні акцэнтавала ўвагу калектыву на пытаннях арганізацыі дзейнасці службы “адно акно” і практыцы карыстання мабільным дадаткам адзінага партала электронных паслугаў Е-паслуга, калі можна не выходзячы з дому атрымаць выпіскі, звесткі, даведкі, электронныя дакументы для вырашэння бытавых або дзелавых сітуацый грамадзян і бізнесу.
Аб правілах дзейнасці адвакатаў, відах юрыдычнай дапамогі і магчымасці атрымаць яе бясплатна расказала адвакат юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна Эдзіта Перажок.
Начальнік аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна Кацярына Раманава патлумачыла ўдзельнікам сустрэчы агульныя правілы спагнання аліментаў на дзяцей.
Што такое экстрэмізм, дзе з ім можна сутыкнуцца ў медыяпрасторы і як самім не стаць парушальнікамі заканадаўства ў гэтай сферы, работнікам лесагаспадарчай арганізацыі расказаў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Лупач.
Ірына СТЫРНІК
Фота Дзятлаўскага лясгаса
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…
Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…
Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…
Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…
Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…
У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…