З 20 лютага па 1 сакавіка 2019 года ў рамках адзінага дня бяспекі як у рэспубліцы, так і ў раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын і павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару.
Для павышэння ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці ў раёне арганізавана маштабная адукацыйна-выхаваўчая работа з падлеткамі, праводзіцца прапаганда бяспечных умоваў пражывання насельніцтва.
Прадугледжана правядзенне практычных адпрацовак парадку дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, сустрэчы з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам, дні адчыненых дзвярэй, тэматычныя канцэртныя праграмы і творчыя конкурсы.
Уладзіслаў ЗЯБАЧКІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС