Дарагія жанчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём маці!

Самае цудоўнае слова на зямлі – мама. Калі побач з намі гэты блізкі і родны чалавек, падымаецца настрой, вырашаюцца ўсе праблемы, з’яўляюцца сілы і жаданне ствараць. Мама – аснова ўсіх асноў, аснова сям’і, крыніца натхнення. Яна займае патаемнае месца ў жыцці кожнага чалавека, таму што з’яўляецца ніткай, якая злучае нас з навакольным светам.

З дзяцінства мы адчуваем матулін клопат, адчуваем цяпло яе ласкавых рук і неспакойнае біццё чулага сэрца. Шчасце маці – у дабрабыце сям’і і ў здароўі дзяцей. Цяпер у Рэспубліцы Беларусь многае робіцца для ўмацавання сям’і, падтрымкі мацярынства і дзяцінства, аказваецца дзяржаўная падтрымка ў вырашэнні жыллёвых праблем у рамках цэлага шэрагу праграм.

Усё, што створана на зямлі, азорана святлом мацярынскай любові: дом, у якім мы жывём, хлеб на нашым стале, выбраны намі жыццёвы шлях. Мы дзякуем нашым маці за штодзённы жыццёвы подзвіг, за бяссонныя ночы, за самаадданую любоў, якая напаўняе наша жыццё сэнсам і робіць нас шчаслівымі.

У гэты цудоўны дзень прыміце самыя цёплыя словы віншаванняў. Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям добрага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

administrator

Recent Posts

Адзінства. Развіццё. Незалежнасць. Адзіная краіна – адзіны народ

Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было заснавана пяць гадоў таму. Яго дата  17…

3 часа ago

Уборочная, сев озимых и госзаказ. Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

17 часов ago

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

18 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

21 час ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

21 час ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

21 час ago