Самае цудоўнае слова на зямлi – мама. Калi побач з намi гэты блiзкi i родны чалавек, падымаецца настрой, вырашаюцца ўсе праблемы, з`яўляюцца сiлы i жаданне ствараць.

Мама – гэта аснова сям`i, крынiца натхнення. Яна займае галоўнае месца ў жыццi кожнага чалавека,  таму што з`яўляецца нiткай, якая злучае нас з навакольным светам.

З дзяцiнства мы адчуваем матулiн клопат, цяпло яе ласкавых рук i бiццё вернага i чулага сэрца. Шчасце мамы – у дабрабыце сям`i i здароўi дзяцей. Сёння ў Рэспублiцы Беларусь многае робiцца для ўмацавання сям`i, падтрымкi мацярынства i дзяцiнства, аказваецца дзяржаўная дапамога ў вырашэннi жыллёвых праблем.

Усё, што створана на зямлi, асвечана святлом мацярынскай любовi: дом, у якiм мы жывём, хлеб на нашым стале, выбраны намi жыццёвы шлях. Мы дзякуем нашым мамам за штодзённы жыццёвы подзвiг, за бяссонныя ночы, за самаадданую любоў, якая напаўняе наша жыццё сэнсам i робiць нас шчаслiвымi.

У гэты цудоўны дзень прымiце самыя цёплыя словы вiншаванняў. Ад усёй душы жадаем вам i вашым сем`ям добрага здароўя, сямейнага шчасця i дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации