З 1 лютага 2015 года павялічыліся дапамога на дзяцей

З 1 лютага 2015 года ў Рэспубліцы Беларусь павялічыўся бюджэт пражытачнага мінімуму і склаў 1 428 100 рублёў, сярэднемесячная заработная плата працаўнікоў Рэспублікі Беларусь для разліку памераў дапамогаў – 6 460 634 рублі.

У сувязі з гэтым дапамога на дзяцей за перыяд з 1 лютага 2015 года па 30 красавіка 2015 года будзе выплачвацца ў наступным памеры:

аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці – 14 281 000 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 19 993 400 рублёў;
дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, выплачваецца ў памеры 1 428 100 рублёў;
дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў складае: на першае дзіця — 2 261 200 рублёў, на другое і наступных дзяцей – 2 584 300 рублёў, на дзіця-інваліда – 2 907 300 рублёў.

Звяртаем увагу жанчын, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дамовах (дамовах падраду) у час знаходжання іх у водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў: дапамога на перыяд дзеяння грамадзянска-прававой дамовы прызначаецца і выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў ад усталяванай.

Права на дапамогу на дзяцей старэй за 3 гады маюць сем’і, якія адносяцца да катэгорый сем’яў, у якіх:

– выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;
– выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;
– бацька (айчым) з’яўляецца вайскоўцам тэрміновай службы;
– абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі здзяйсняе догляд яго.

Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў складае на кожнае дзіця 714 050 рублёў, а на дзіця-інваліда – 999 700 рублёў.

Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў і дапамога на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў выплачваюцца за бягучы месяц.

Тэлефон для даведак 2-12-72.

М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации