Дапамаглі міліцыі раскрыць злачынства

Давер насельніцтва, дапамога мясцовых жыхароў у папярэджанні і раскрыцці правапарушэнняў вельмі важныя для паспяховай работы ахоўнікаў правапарадку. Вось і нядаўна такое супрацоўніцтва дало плён у рабоце міліцыі. На працоўнай нарадзе ў прысутнасці асабовага саставу Дзятлаўскага райаддзела міліцыі жыхарам аграгарадка Гезгалы Наталлі Васільеўне Вітко і Аляксандру Аляксандравічу Адамчыку (камандзіру добраахвотнай дружыны пры Жукоўшчынскім сельскім савеце) былі ўручаны грашовыя прэміі за аказанае садзеянне органам унутраных спраў пры раскрыцці асабліва цяжкага злачынства.

А здарылася гэта так. У адзін з вечароў на пульт аператыўна-дзяжурнай службы аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама паступіла паведамленне ад работнікаў «хуткай дапамогі». Медыкі расказалі, што дапамаглі грамадзяніну, у якога дыягнаставалі пералом нагі. Траўму, па словах пацыента, яму нанеслі, гэта значыць, здарэнне мела крымінальны характар.

У бальніцу накіраваліся супрацоўнікі міліцыі і раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У час размовы з імі пацярпелы, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, даваў блытаныя паказанні. Аднак стала зразумела, што напалі невядомыя, пабілі і забралі прадукты харчавання.

Агляд месца здарэння, іншыя праведзеныя тэрміновыя аператыўна-вышукавыя і следчыя мерапрыемствы не пацвердзілі праўдзівасці словаў пацярпелага. Міліцыя прадоўжыла высвятляць абставіны здарэння. Тады на дапамогу праваахоўнікам прыйшлі жыхары аграгарадка Гезгалы Наталля Васільеўна Вітко і Аляксандр Аляксандравіч Адамчык. Яны расказалі пра акалічнасці здарэння, аднавілі малюнак падзеяў, з чым пазней поўнасцю пагадзіўся пацярпелы.

Аказалася, што тым вечарам мужчына сустрэў свайго раней судзімага знаёмага. У пацярпелага ў руках была бутэлька піва, якое захацеў пакаштаваць суразмоўца. У час распіцця алкагольнага напою паміж імі пачалася сварка. Агрэсар ударыў пацярпелага нагою па назе, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні. Па факце здарэння была ўзбуджана крымінальная справа з катэгорыі «асабліва цяжкіх» па артыкуле 202 частка 3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — разбой, учынены з нанясеннем цяжкага цялеснага пашкоджання. Такім чынам, дзякуючы ўважлівасці і неабыякавасці грамадзян, выявілася праўда. Дзятлаўская міліцыя ўдзячна Наталлі Васільеўне і Аляксандру Аляксандравічу за дапамогу ў высвятленні абставінаў здарэння.

А. ЗЕНАЎ,

першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

7 часов ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

7 часов ago

Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…

7 часов ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

8 часов ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

10 часов ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

11 часов ago