Дапамагчы гаспадарцы, пасябраваць і зарабіць грошай

Ва ўборачнай кампаніі ўдзельнічаюць не толькі вопытныя механізатары і вадзіцелі, але і працоўныя студэнцкія атрады, якія разам з аператарамі дапрацоўваюць збожжа новага ўраджаю на збожжасушыльных комплексах.

Для тых, хто не дасягнуў 16-гадовага ўзросту таксама знайшлася работа ў сельскай гаспадарцы. Навучэнцы і выпускнікі Казлоўшчынскай сярэдняй школы расказалі пра актыўнае лета-2023 у КСУП “Войневічы” і першыя заробкі.

Лізавета Грышук:

– Сёлета я скончыла дзявяты клас і паступіла на першы курс Слонімскага медыцынскага каледжа. Вырашыла зарабіць грошай, каб набыць усё неабходнае да навучальнага года. У гаспадарцы з 20 чэрвеня разам з аднакласнікамі працую на праполцы буракоў. Ужо атрымала першую зарплату, памер якой мне спадабаўся. Большасць патрачу на абнаўленне гардэроба і касметыку, але крыху пакіну на прысмакі. На наступны год абавязкова вярнуся сюды працаваць на сушылку.

Дар’я Сідэнка:

– Сельская гаспадарка для мяне знаёмая з дзяцінства: у КСУП “Войневічы” вадзіцелем на МАЗе працуе мой тата Андрэй. У гэтым годзе я скончыла першы курс Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і прыехала на малую радзіму. Гэта мой трэці сезон на КЗСВ-30, працую са знаёмымі, з кім хадзіла ў адну школу. Рада, што сёлета расцэнкі работы на сушылцы істотна павысіліся. У час канікулаў хочацца, з аднаго боку, пабыць дома, з другога – зарабіць пабольш грошай для ўласных патрэбаў, магчыма, пры дапамозе бацькоў куплю сабе новы тэлефон або новыя ўборы. На наступны год думаю папрацаваць па спецыяльнасці.

Дзіяна Чарнуха:

– Я на сушылцы другі год, сама вучуся ў гімназіі-каледжы мастацтваў горада Маладзечна на акцёрскім факультэце. Вельмі падабаецца работа ў студатрадзе: кожны раз новыя эмоцыі, знаёмствы, уражанні. Асаблівых складанасцяў няма, да ўсяго прывыкла, затое можна шмат размаўляць з равеснікамі на розныя тэмы, весела бавіць час. На жаль, сёлета мой апошні год тут, на наступны будзе размеркаванне і першае месца працы па спецыяльнасці ў Маладзечне.

Андрэй Саўко:

– У гэтым годзе скончыў сярэднюю школу, падаў дакументы  на наступную ступень адукацыі. Каб не марнаваць час канікулаў, прыйшоў разам з сябрамі папрацаваць на збожжасушыльны комплекс. Тут выдатна: заробкі высокія, кормяць смачна, умовы таксама задавальняюць. На пачатку лета паспеў папрацаваць на каласках (відавая праполка – рэд.). Усё заробленае патрачу на новы гардэроб: люблю модна апранацца.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прамая тэлефонная лінія

28 жніўня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па працы і…

6 часов ago

«Освей» и промышленная союзная политика. Что обсудили Александр Лукашенко и Денис Мантуров на встрече в Минске

Время подталкивает Беларусь и Россию к тому, чтобы работать вместе. Об этом Президент Беларуси Александр…

7 часов ago

ГрадусПлюс. Як адбіцца ад сабак?

У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на…

7 часов ago

КГК выявил нарушения трудовой дисциплины

В ходе контрольных мероприятий Комитета государственного контроля Гродненской области неоднократно устанавливались нарушения трудовой дисциплины в…

7 часов ago

Страхаванне аб’ектаў нерухомасці – стратэгічна дакладнае кіраўніцкае рашэнне

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў…

9 часов ago

Футбол (вторая лига, региональный этап)

В Островце завершился 14-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (вторая лига, региональный этап). В…

9 часов ago