Дапамагаюць за швейнай машынкай

У сувязі з распаўсюджваннем рэсператорных інфекцый спыніла наведванні аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей, якое функцыянуе на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Пакуль што пенсіянераў просяць пабыць дома і абмежаваць свае кантакты.

Аднак, як падкрэслівае загадчыца аддзялення Галіна Касцюк, гэта зусім не значыць, што яе падапечныя застаюцца сам-насам з праблемамі і сумнымі думкамі. Па-першае, усе яны могуць разлічваць на дапамогу ў дастаўцы прадуктаў і лекаў, што арганізавана работнікамі Цэнтра, па-другое, падтрымліваць стасункі можна і дыстанцыйна, напрыклад, па тэлефоне. Сама Галіна Эдвардаўна і спецыяліст па сацыяльнай рабоце Алена Якаўчык часта набіраюць нумары падапечных, каб пацікавіцца іх здароўем і настроем. А нядаўна заклікалі сваіх майстрых-рукадзельніц уключыцца ў дабрачынную акцыю па пашыве медыцынскіх масак дома “Вам на здароўе!”.

– На прапанову адгукнуліся адразу некалькі нашых жанчын, – расказвае Галіна Эдвардаўна, – мы распрацавалі зручны алгарытм узаемадзеяння. Набываем тканіну. Для некаторых майстрых мы разам з Аленай Якаўчык кроім яе, іншыя робяць гэта самі. Затым дастаўляем матэрыялы падапечным, а напрыканцы забіраем у іх гатовыя маскі. Сустракаемся на адкрытым паветры, каб знізіць рызыку захворвання. Аб усіх акалічнасцях дамаўляемся па тэлефоне.

Забраць чарговыя партыі гатовых масак у дзвюх наведвальніц аддзялення мы накіраваліся разам з Галінай Касцюк.

Ядзвіга Гушча, жыхарка горада Дзятлава:

– Больш за 50 гадоў як аматар займаюся шыццём для сябе і блізкіх. У аддзяленні дапамагала рыхтаваць выставу “Джынсавая фантазія” і шыць калекцыю моднага адзення з джынсу, якую мы прадстаўлялі на гарадскіх святах. Цяпер карысныя ўменні зноў прыйшліся дарэчы: я пашыла ўжо некалькі дзясяткаў ахоўных масак. Пры неабходнасці буду шыць і больш. Такую работу звычайна выконваю за некалькі гадзін.

Сябрам па аддзяленні, ды і ўсім дзятлаўчанам увогуле, жадаю аптымізму, веры ў тое, што разам мы справімся з праблемай і будзем здаровыя. Да велікодных і майскіх святаў жадаю шчасця ў сем’ях, радасці і каб бяда нас мінула.

Ганна Жадзейка, жыхарка горада Дзятлава:

– Я адпрацавала ў атэлье больш за дваццаць гадоў. У дзевяностыя давялося звольніцца і ўжо да пенсіі працаваць на Дзятлаўскім сыраробным заводзе. Але швейнае майстэрства ў жыцці заўсёды было дарэчы. Вось і цяпер далучылася да дабрачыннай акцыі “Вам на здароўе”, каб сваімі ўменнямі аберагаць землякоў ад хваробы. Пашыла некалькі дзясяткаў двухслаёвых ахоўных масак з тэкстылю. Яны шчыльныя, таму аберагаюць лепш. Насіць такую ​​маску можна дзве-тры гадзіны, затым яе трэба замяніць на новую або памыць. Пасля мыцця і прасавання яна зноў стане прыдатнай.

На жаль, спыненне захворвання – гэта не хуткі працэс. Нам, пажылым людзям, даводзіцца сядзець дома, але і мы, як бачыце, можам дапамагаць іншым. Жадаю ўсім землякам, каб хвароба іх не закранула.

Маскі, якія пашыюць гэтыя наведвальніцы аддзялення, а яшчэ Анастасія Капцеўская і Леакадзія Жук будуць перададзены медыкам Дзятлаўшчыны, а таксама размеркаваны паміж пажылымі людзьмі нашага раёна.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago