Першы тыдзень сакавіка пачаўся нестандартна для дзятлаўчаніна Данііла Шумскага – навучэнца 10 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Юнак вытрымаў сур’ёзны адбор і стаў адным з 30 удзельнікаў другой змены, якая з 1 сакавіка стартавала ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.

Пра праект па паглыбленай дадатковай адукацыі для адораных навучэнцаў раённая газета ўжо расказвала ў мінулых нумарах.

Перад ад’ездам у сталіцу Данііл Шумскі і яго настаўніца Святлана Кетка падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў новым праекце.

– Каб Данііл трапіў у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, нам давялося падаць заяўку, падмацаваўшы яе дасягненнямі ў выбранай намінацыі, у нашым выпадку – гэта “Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі”, – тлумачыць Святлана Кетка. – Другім этапам адбору было тэсціраванне ў Гродне. Удзельнікам усяго за 40 хвілін давялося адказаць на 40 пытанняў на логіку, веданне фізічных законаў, прасторавае мысленне. У абласным адборы паўдзельнічала 12 чалавек, 6 з іх выйшлі ў фінал.

Безумоўна, мяне парадавала, што сярод іх вучань нашай гімназіі. Па-першае, заўсёды прыемна “пакараць” новую вяршыню, па-другое, у такім праекце нашы гімназісты ўдзельнічаюць упершыню, таму спадзяёмся, што дамоў Данііл “прывязе” шмат цікавых уражанняў і ідэй.

– Выйсці на абласны этап адбору для паездкі ў тэхнапарк мне дапамаглі першае месца ў алімпіядзе па крыптаграфіі, пахвальны водгук абласной алімпіяды па інфарматыцы, дыпломы “Тэхнамарафона”, – расказвае Данііл Шумскі. – На праекце ў сваёй секцыі я спадзяюся знайсці сяброў-аднадумцаў, а таксама вызначыцца з далейшай прафесіяй. Я хачу стаць праграмістам, але яшчэ не ведаю, якую менавіта спецыялізацыю выбраць. Заняткі ў тэхнапарку дапамогуць з гэтым разабрацца. Безумоўна, пасля паездкі буду актыўна дзяліцца сваімі ўражаннямі з сябрамі і педагогамі.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

10 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

12 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

12 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago