26 сакавіка 2022 года пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў 16-ы раз пройдзе самая масавая міжнародная экалагічная акцыя – “Гадзіна Зямлі”.
Яе мэта – прыцягнуць увагу да наступстваў змены клімату, неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў нашай планеты.
У гэты дзень у 20 гадзін 30 хвілін прапануецца на адну гадзіну выключыць святло, электрапрыборы, падсвятленне будынкаў.
Важна адзінства і гатоўнасць кожнага зрабіць свой уклад у дабрабыт планеты.
Дзятлаўская раённая інспекцыяпрыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga