Штогод у час летняга адпачынку навучэнцы гімназіі № 1 г. Дзятлава з задавальненнем наведваюць розныя рэспубліканскія экскурсійныя аб’екты.
3 лістапада 2022 года мы будзем адзначаць 140-годдзе з дня нараджэння беларускага песняра Я. Коласа, менавіта таму на гэты раз выбралі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей імя Я. Коласа.
Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім падворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны дом. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас – славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны, адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У музеі зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці класіка, клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы і бібліятэка.
Экскурсавод падрабязна і вельмі цікава распавяла пра творчасць паэта, яго жыццёвы шлях. Дзеці пачулі ўрыўкі з любімых твораў Якуба Коласа. Сустрэча была захапляльнай і пазнавальнай.
Напрыканцы экскурсіі дзеці дакрануліся да жывой памяці аб Я. Коласе, да чатырох дубоў, пасаджаных самім паэтам у гонар сваёй сям’і ў 1945-1947 гг. Чаму чатыры? Вядома, што ў Якуба Коласа было тры сына: Даніла, Юрый, Міхась. А вось у цэнтры пляцоўкі доўгі час радавала вочы наведвальнікаў прыгожая бярозка, пасаджаная паэтам у памяць аб сваёй жонцы Марыі Дзмітрыеўне. На жаль, да сённяшніх дзён дрэва не захавалася.
Атмасфера дома-музея аб’яднала мінулае пакаленне і сучаснае. Дала магчымасць гімназістам пераасэнсаваць свае адносіны да беларускай літаратуры, натхніла на творчыя пошукі.
Аксана Ванчук,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…