Інтэрактыўныя кнігі “Азбука Перамогі”, салодкія падарункі і займальную гульню юным адпачывальнікам з Луганска прывезлі прадстаўнікі генеральнага консульства Расіі ў Гродне і Расійскага цэнтра навукі і культуры горада над Нёманам.

– Сёння сумесна з генеральным консульствам Расіі ў Гродне мы праводзім мерапрыемства ў фармаце квэст-гульні “Іх дасягненні праславілі свет”, – расказала прадстаўніца Расійскага цэнтра навукі і культуры ў горадзе Гродне Альбіна Аляксандрава.– Гульня прысвечана вялікім дасягненням дзеячаў Беларусі і Расіі. Расказваем і задаём заданні аб касманаўтах і пісьменніках, а таксама народных гульнях і забавах, якія былі папулярныя ў нашых продкаў.   

– Дзецям вельмі падабаецца адпачываць у “Баравічку”, –прызналася іх старэйшы суправаджальнік Ірына Малаева. – Яны атрымліваюць масу пазітыўных эмоцый і занятыя ўвесь дзень, бо ладзяцца розныя мерапрыемствы, атрадныя і спартыўныя гадзіны, дыскатэкі. Сённяшняя сустрэча таксама выдалася вельмі цікавай. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на дзве каманды, праходзяць квэсты па станцыях. Тэмы тычацца гісторыі, культуры, навукі. Мерапрыемства стала яркім прыкладам цеснага супрацоўніцтва Расійскай Федэрацыі і беларускага боку.

– Па даручэнні Генеральнага консула Расіі ў Гродне Феадосія Уладышэўскага я прымаю ўдзел у арганізацыі вольнага часу дзяцей у “Баравічку”, – зазначыў консул-саветнік генеральнага консульства Расіі ў Гродне Гаўрыіл Мамантаў.  – На пляцоўцы Рускага дома ў Гродне ў санаторыі “Купалінка” ў нас ужо праходзілі інтэлектуальныя квэсты-спаборніцтвы для юных жыхароў абласнога цэнтра, таму вырашылі разнастаіць адпачынак і дзецям з Луганска. Прызнацца, складана было знайсці некалькі вольных гадзін у графіку юных адпачывальнікаў “Баравічка”, бо, дзякуючы беларускаму боку і РГА “Белая Русь”, яны тут ахілены цяплом і ў іх актыўная праграма. Прывезлі гасцям з Луганска яшчэ і падарункі – кнігі, ласункі. Хацелася парадаваць маленькіх жыхароў Луганшчыны, падарыць ім часцінку цяпла, бо іх рэгіён складаны для жыцця, ім патрэбна нефармальная чалавечая падтрымка.

Мы ўдзячны былому кіраўніку РГА “Белая Русь” Алегу Раманаву, што ў свой час арганізаваў такі адпачынак для дзяцей з Данецка і гэта традыцыя прадоўжана. Словы падзякі выказваем на адрас кіраўніцтву раёна, самога санаторыя за цёплую падтрымку нашых дзяцей, бо яны маюць патрэбу ў душэўнай рэабілітацыі. Шчыра дзякуем беларускаму народу, кіраўніцтву Беларусі, бо важна, што дзяцей падтрымлівае не толькі ўся Расія, але і братняя Беларусь. Гэта доказ нашых плённых саюзных узаемаадносінаў, за што ўдячны Аляксандру Лукашэнку. Ён праводзіць сяброўскую палітыку, дзе няма дыскрымінацыі рускіх ні ў побыце, ні ў школах, распаўсюджана і з’яўляецца другой дзяржаўнай руская мова, падтрымліваецца гістарычная памяць. Мы пабывалі ў класе, паглядзелі, як праводзіцца ўрок гісторыі, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У беларусаў ёсць чаму павучыцца, як працаваць над захаваннем памяці аб вайне і героях.

Ірына СТЫРНІК

Фота аўтара і дзіцячага санаторыя “Баравічок”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации