На тэрыторыі Гродзенскай вобласці аб’яўлена акцыя “Паветра жыцця”. Правядзенне дадзенай акцыі звязана з неабходнасцю збору грашовых сродкаў для закупкі абсталявання для палаты паліятыўнай дапамогі дзецям, якім неабходна штучная вентыляцыя лёгкіх. Будаўніцтва палаты ажыццяўляецца ва ўстанове аховы здароўя “Гродзенскі спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі”.
Жадаючыя прыняць удзел у акцыі могуць пералічыць грошы на дабрачынны разліковы рахунак ДУАЗ “Гродзенскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі”:
Філіял №400 Гродзенскае абласное ўпраўленне ААТ ААБ “Беларусбанк”, г. Гродна, вул. Ажэшка, 4, УНП 590665126, р/с BY66AKBB3642501007884000000. БІК АKBBBY21400.
В. МАКАРЧЫК,
старшыня прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ