Пасяўная кампанія ўпэўнена набліжаецца да свайго завяршэння.
Кожныя дзесяць дзён у раёне падводзяць прамежкавы вынік спаборніцтваў на вясновай сяўбе. Яны праходзяць па двух напрамках: падрыхтоўка глебы; сеў яравых, зерневых і зернабабовых культур.
Па выніках пасяўной кампаніі на гэтым тыдні адным з лепшых стаў працаўнік гаспадаркі ААТ “Граніт-Агра” Пётр Паршук. На трактары John Deere з сеялкай Gaspardo ён засеяў 450 гектараў.
З гэтай нагоды Пятра Пятровіча прыехаў павіншаваць і ўручыць падарунак старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён пажадаў механізатару далейшых працоўных поспехаў, бо галоўная работа яшчэ наперадзе – трэба вырасціць і сабраць багаты ўраджай.
Механізатар Пётр Паршук сваю справу выконвае якасна, з пачуццём вялікай адказнасці. Уладкаваўся ў гаспадарку ў 1985 годзе і з той пары ўжо 35 гадоў працуе на зямлі. За гэты час дасканала асвоіў шмат тэхнікі, набыў дастатковы вопыт працы на палях.
Уладзімір Казак адзначыў, што гранітаўцы адны з першых завяршылі пасяўную і прыйшлі на дапамогу КСУП “Слава працы”. Для таго, каб укласціся ў запланаваныя тэрміны, працаваць павінна зладжаная каманда сапраўдных прафесіяналаў.
Дарэчы, з 25 сакавіка па 25 красавіка на Дзятлаўшчыне праходзіць месячнік па ахове працы. Упраўленне сельскай гаспадаркі сумесна з прадстаўнікамі прафсаюза работнікаў АПК у час вяснова-палявых работ праводзяць кантроль за станам аховы працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму на сельгаспрадпрыемствах раёна.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…
Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…
Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…