Адказвае выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Дварэцкі льнозавод” Аляксей Зелянуха:

– Калектыў нашага прадпрыемства ўжо распачаў падрыхтоўку да святаў. У Дзятлаве мы плануем прадставіць шырокі асартымент прадукцыі Аршанскага льнокамбіната, вырабленай з нашага валакна. Прывязём і ўласную прадукцыю: доўгае і кароткае валакно. Плануем прывабна аформіць свой выставачны стэнд.

Завод прадставім дастойна. На нашай пляцоўцы будуць святочная праграма, віншаванні, нацыянальныя касцюмы. Усе сакрэты раскрываць пакуль што не збіраемся. Зазначу толькі, што будзе ладзіцца выстава-продаж прадукцыі з лёну. Тут можна будзе набыць якасныя даўгавечныя рэчы для дома і інтэр’ера. Дбайныя гаспадыні змогуць выбраць у нас ільняныя абрусы, рушнікі, сурвэткі. Сардэчна запрашаем на нашу пляцоўку.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

«Наши агрогородки»: Хвиневичи
Руда Яварская: ад назвы да гісторыі
Палац Радзівілаў у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации