Навучэнцы пачатковых класаў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы павіншавалі ўсіх жыхароў сваёй школьнай краіны са святам – Днём народнага адзінства.

“Мы – не проста дзеці, мы – маленькія грамадзяне сваёй краіны. Мы імкнёмся больш даведацца пра гісторыю сваёй Радзімы, пра  знакамітых людзей свайго краю. З цікавасцю ўдзельнічаем у экскурсіях і паходах, акцыях і праектах, пазакласных мерапрыемствах, якія праходзяць у рамках Года народнага адзінства. Мы ганарымся тым, што мы – беларусы, народ, які жадае сваёй краіне міру, дабрабыту і росквіту,” – зазначылі яны ў сваім віншаванні.

 ***

У Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў тыдзень мерапрыемстваў пад дэвізам «#МЫВМЕСТЕ#МЫЕДИНЫ!», які ўключаў у сябе цыкл класных гадзін “Дзень народнага адзінства”, занятак для 9-класнікаў у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” –  “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны”. Цімураўскія і валанцёрскія атрады прынялі ўдзел у PR-акцыі “За Беларусь!”, навучэнцам, якім споўнілася 14 год, былі ўручаны падарачныя выданні кнігі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Завяршыўся тыдзень флэшмобам “Калі мы адзіныя – мы непераможныя!”.

***

У Гезгалаўскай сярэдняй школе адбылося мерапрыемства ў форме круглага стала “Вернасць абавязку і закону”. У госці да вучняў 8-11 класаў наведаліся прадстаўнікі трох пакаленняў ваеннаслужачых: вэтэран узброеных сіл, маёр Анатоль Шаплаўскі, які стаяў у вытокаў стварэння ваеннага гарадка Гезгалы і вайсковай часці; ветэран узброеных сіл, маёр Аляксандр Волкаў, выпускнік Гезгалаўскай сярэдняй школы 1977 года, які пасля заканчэння ваеннага вучылішча вярнуўся служыць на сваю малую радзіму, і прадстаўнік маладога пакалення – малодшы лейтэнант Іван Гуз, выпускнік школы 2014 года, які пасля вучобы ў  ваеннай акадэміі нясе службу ў городзе Гродне. З цікавасцю абмяркоўвалі разам важныя і надзённыя пытанні: хто такі ваеннаслужачы, што такое Айчына, якімі якасцямі павінен валодаць яе абаронца, у чым павінен праяўляцца патрыятызм сёння, на чым асноўваецца воінскі абавязак і іншыя. Гаворка ішла і  пра гістарычную памяць народа, якую, упэўнены ўдзельнікі мерапрыемства, неабходна зберагчы любой цаной, бо мірнае неба над галавой — гэта не проста прыгожыя словы, гэта вялікае шчасце, і трэба зрабіць усё, каб наша родная Беларусь заставалася квітнеючай, мірнай, незалежнай.

***

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшоў фестываль, прысвечаны Дню народнага адзінства, які стаў кульмінацыяй усіх урачыстых мерапрыемстваў. Свята адзначылі разам з бацькамі, работнікамі Дома культуры, а таксама гасцямі з другіх школ раёна.

Канцэртная праграма ўяўляла сабой песеннае і харэаграфічнае шоу, усе музычныя нумары якой былі пра родную Беларусь, нашу Бацькаўшчыну.

На “дрэве адзінства” разам з лісцем з’явіліся зялёныя і чырвоныя стужкі, якія сімвалізуюць нацыянальную згуртаванасць нашага народа.

У фае школы працавала фотавыстава работ па тэматычных блоках, дзе былі сабраны лепшыя работы навучэнцаў і педагогаў.

Усе госці фестывалю атрымалі ў падарунак сімвал адзінства – мяшочак з зернем.

Матэрыял падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации