Ужо больш за 31 кілаграм манет сабралі неабыякавыя жыхары Дзятлаўскага раёна для стварэння агульнанароднага помніка “Жывая памяць удзячных пакаленняў”. Акцыя арганізавана палітычнай партыяй “Белая Русь” і рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” у межах пагаднення з дабрачынным фондам Аляксея Талая. 4-га красавіка першыя сабраныя манеты перададзены з Дзятлаўшчыны ў Гродна, дзе каштоўны груз будзе захоўвацца да моманту стварэння помніка.

Як расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, вельмі актыўна да патрыятычнай акцыі далучыліся прадпрыемствы, арганізацыі, навучальныя ўстановы, грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны, раённае аддзяленне партыі “Белая Русь”, ды ўвогуле дзятлаўчане. Самы важкі цэнны груз сабралі вучні і педагогі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча – 6 кілаграмаў 860 грамаў манет, Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук – 2 кілаграмы 600 грамаў, Дзятлаўскі лясгас – 1 кілаграм 300 грамаў.





Каля кілаграма манет прынесла ў скрыню ў музеі персанальна жыхарка райцэнтра Любоў Багуслаўчык.

Нагадаем, адкрыццё помніка “Жывая памяць удзячных пакаленняў” будзе прымеркавана да святкавання 80-й гадавіны Вялікай Перамогі. Манумент – апошні з трох – будзе ўсталяваны на Паклоннай гары ў Маскве. Два памятныя знакі ўжо з’явіліся ў Мінску і Брэсце. У межах акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” у кожнага дзятлаўчаніна ёсць магчымасць зрабіць свой уклад ва ўвекавечанне подзвігу пакалення пераможцаў і матэрыяльнае ўвасабленне гістарычнай памяці. Спецыяльныя ёмістасці для збору манет усталяваны ва ўстановах адукацыі, адміністрацыйных будынках арганізацый Дзятлаўшчыны.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#акция #нашалепшае #нашелучшее