Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Подзвіг дзедаў не забудзем

Як зацікавіць сучасных дзяцей тэмай вайны 1941-1945 гадоў?

Як у даступнай форме даць уяўленні аб мужнасці і гераізме народа? Зрабіць гэта за адзін занятак не магчыма, таму творчай групай педагогаў Гезгалаўскага дзіцячага ясляў-сада распрацаваны план тэматычных мерапрыемстваў з выхаванцамі.

З вялікай цікавасцю дзеці слухалі  аповяд выхавальніка А. Я. Богінь, аб тым, як пачалася вайна, аб мужнасці жыхароў Беларусі, якія сталі на абарону сваёй Радзімы. Уважліва разглядалі фотаальбомы, слайды мультымедыйных прэзентацый “Людзі ваенных прафесій”, “Ваенная тэхніка”, што пашырыла ўяўленні дзяцей аб дзейнасці лётчыкаў, маракоў, танкістаў, сувязістаў, разведчыкаў у ваенны час.

У ходзе гульні-размовы з ваеннай медыцынскай сястрой, ролю якой выканала выхавальнік К.С.Юргель, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі адказ на пытанне “Ці удзельнічалі жанчыны ў вайне?”.

У пачатку красавіка ў садку стартавала акцыя “Пісьмо салдату”, у якой прымаюць удзел педагогі, выхаванцы і іх бацькі. Мэта акцыі — працягнуць нябачную нітку скрозь час, і даць магчымасць праўнукам пагаварыць са сваімі прадзядамі, вядомымі і невядомымі героямі Вялікай Айчыннай вайны.

Першыя пісьмы ад самых актыўных удзельнікаў акцыі ўжо апынуліся ў “святочнай паштовай скрыні” нашай установы.

Шчырыя словы удзячнасці салдатам за мірнае неба і магчымасць жыць сёння ў прыгожым аграгарадку Гезгалы выказала сям’я Кулеш Дар’і. Сям’я Аніскевіч Алісы напісала, што ганарыцца сваім дзедам (прадзедам) Ленковым Леанідам Рыгоравічам, лётчыкам, які ў ваенныя гады зрабіў 118 баявых вылетаў і быў узнагароджаны медалём «За боевые заслуги».  Выхаванец Гаўрош Міраслаў разам з мамай напісалі пісьмо прадзеду Тішуку Константіну Ільічу, які ваяваў на фронце і атрымаў многа наград за удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Акцыя працягваецца, і мы ўпэўнены, што яшчэ многа шчырых слоў павагі і ўдзячнасці будзе выказана героям ваенных гадоў, а памяць аб подзвігах назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

Алена Лукіянец,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага ясляў-саду

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

13 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

16 часов ago