Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Мы ганарымся, мы помнім!

На пытанне ” Што такое перамога?” у кожнага будзе свой адказ.

Адзін падумае пра свае дасягненні ў спорце, другі пра выдатную вучобу, трэці пра вынікі ў працы. І такіх меркаванняў будзе шмат. Але я ўпэўнена, што большасць з нас адразу ўзгадае перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 75- годдзе якой  мы будзем святкаваць 9 мая гэтага года. Кожны з нас разумее вялікую значнасць гэтай падзеі. Вось і калектыў нашай установы адукацыі не застаўся абыякавым. Педагогі Новаяльнянскай сярэдняй школы, вучні і іх бацькі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да святкавання Вялікай Перамогі. Удзел у конкурсах, акцыях і аперацыях, падтрыманне парадку на могілках, дзе захаваны загінуўшыя ў час вайны воіны і партызаны, — гэта нашы паўсядзённыя справы . І вельмі прыемна, калі гэтыя справы прыносяць добрыя вынікі.

Так, прыняўшы ўдзел у раённым конкурсе “Салют Перамогі-75!” вучні нашай школы занялі не адно прызавое  месца: Адамчык Анастасія- 1 месца, Заяц Алена- 1 месца ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва”, Нагорны Ўладзіслаў – 1 месца ў намінацыі “Мастацкае фота”, Кардаш Святлана- 2 месца ў намінацыі “Анімацыйны фільм”.

Актыўны ўдзел мы прымаем і ў іншых конкурсах: “Мы ў адказе за Перамогу!”,”Вялікая Перамога: наследдзе і нашчадкі”, “Сэрца зямлі маёй”  і інш.

Але самым прыемным вынікам, якім мы можам ганарыцца на цяперашні час,  з’яўляецца сумеснае афармленне педагогамі і дзецьмі пад кіраўніцтвам адміністрацыі школы файе і прышкольнай тэрыторыі. Гэта быў вельмі складаны і цікавы працэс. Шматлікія ідэі і прапановы, праца над распрацоўкай макета. І вось вынік!  Задаволенымі засталіся ўсе: настаўнікі, вучні, жыхары пасёлка. Менавіа тыя, хто жыве і працуе ў Наваельні, першымі ацанілі нашу працу. Яны, праходзячы каля школы, спыняліся, пыталі, хто зрабіў такую прыгажосць, і нават фатаграфавалі. Прыемна адчуваць, што мы змаглі сваімі сіламі стварыць добры настрой людзям, падштурхнуць іх да здзяйснення добрых учынкаў, даць зразумець, што ў нашай установе працуюць і навучаюцца неабыякавыя людзі.

Калектыў нашай школы  прыкладзе ўсе намаганні, каб гэты накірунак і далей прыносіў плённыя вынікі.

Л. НАГОРНАЯ,
педагог-арганізатар Новаяльнянскай сярэдняй школы

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

9 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

11 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

15 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

16 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago