Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. “Была вясна – вясна Перамогі”

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы пачала дзейнічаць выстава-памяць “Была вясна – вясна Перамогі”.

У раздзеле “Вачамі тых, хто быў у баі” прадстаўлены творы, заснаваныя на ўспамінах ветэранаў вайны, каштоўныя архіўныя і музейныя дакументы, рэпрадукцыі карцін мастакоў-франтавікоў і лента фотаматэрыялаў ваенных фотакарэспандэнтаў. У раздзеле “Дзяцінства, апаленае вайной” сабраны ўспаміны беларускіх дзяцей пра Вялікую Айчынную вайну, кнігі пра піянераў-герояў.

Вялікая частка выставы прысвечана нашым ветэранам-землякам “Мы памятаем вас, бацькі і дзяды”. На імправізаванай сцяне крэпасці змешчаны фотаздымкі ветэранаў і стужкі зорак з іх імёнамі. На стале знаходзяцца альбомы “Дзеці вайны” (пра вязня лагера “Азарычы” Г. Р. Вільчанку), “Верны сын Айчыны” (пра ганаровага грамадзяніна пасёлка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М. Г. Макулік), “Яны змагаліся за Радзіму” (пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны), “Прайшла вайна праз дзяцінства” (пра малалетніх вязняў). Цікавымі для наведвальнікаў выставы будуць факсімільныя выданні газет “Правда” і “Красная звезда” за 10 мая 1945 года.

Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

13 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

14 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

14 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

15 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

15 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

15 часов ago