Да 70-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Нікіфарава

21 студзеня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння нашага земляка – Міхаіла Нікіфарава, вядомага беларускага вучонага-арнітолага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, чыя навуковая і арганізацыйная дзейнасць на працягу дзесяцігоддзяў вызначала развіццё заалогіі і аховы прыроды ў краіне.

Міхаіл Яфімавіч нарадзіўся 21 студзеня 1956 года ў гарадскім пасёлку Наваельня. Менавіта тут, сярод прыроды Панямоння, пачалося фарміраванне будучага вучонага, для якога назіранне за жывым светам стала не проста захапленнем, а справай усяго жыцця. Пасля заканчэння Ждановіцкай сярэдняй школы ён паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1978 годзе.

Сваю навуковую дзейнасць Міхаіл Нікіфараў пачаў яшчэ студэнтам – у Інстытуце заалогіі Акадэміі навук БССР, з якім на доўгія гады была звязана яго прафесійная біяграфія. Прайшоўшы шлях ад старэйшага лабаранта да дырэктара Інстытута заалогіі і генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах, ён спалучаў глыбокія фундаментальныя даследаванні з адказнай навукова-арганізацыйнай працай.

Навуковыя інтарэсы Міхаіла Яфімавіча ахопліваюць шырокае кола праблем – арніталогію, заалогію, зоагеаграфію, экалогію, ахову прыроды і рацыянальнае выкарыстанне біялагічных рэсурсаў. Асаблівае месца ў яго навуковай спадчыне займаюць даследаванні арнітафаўны Беларусі. Вынікам шматгадовай працы стала манаграфія Птушкі Беларусі: даведнік-вызначальнік гнёздаў і яйкаў”, якая была адзначана прэміяй НАН Беларусі і да сёння застаецца настольнай кнігай для спецыялістаў.

Міхаіл Нікіфараў з’яўляецца заснавальнікам нацыянальнага цэнтра кальцавання і вывучэння міграцый птушак, які ўвайшоў у еўрапейскую сістэму падобных цэнтраў. Ён стаяў у вытокаў развіцця ў Беларусі малекулярна-заалагічных даследаванняў, ініцыяваў стварэнне лабараторыі малекулярнай заалогіі і Генетычнага банка дзікай фаўны – унікальнай калекцыі, якая мае не толькі навуковае, але і стратэгічнае значэнне для краіны.

Значная частка дзейнасці вучонага прысвечана пытанням захавання біяразнастайнасці і экалагічнай бяспекі. Ён прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы дзяржаўных праграм і нарматыўных дакументаў у галіне аховы прыроды, у працы навуковых саветаў запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Асобнае месца ў яго біяграфіі займае ўдзел у вывучэнні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і даследаванні працэсаў аднаўлення прыродных экасістэм.

Міхаіл Яфімавіч вядомы і як папулярызатар навукі, чалавек, які ўмее гаварыць пра складаныя рэчы зразумела і цікава. Ён быў першым прэзідэнтам грамадскай арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны, што стала важным крокам у развіцці экалагічнай культуры і грамадскай актыўнасці ў Беларусі.

За вялікі ўклад у развіццё айчыннай навукі і ахову прыроды Міхаіл Нікіфараў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, шматлікімі ўзнагародамі НАН Беларусі.

Імя Міхаіла Нікіфарава – гэта прыклад служэння навуцы, роднай зямлі і будучыні Беларусі. Яго жыццёвы і навуковы шлях з’яўляецца прадметам законнай гонару для Дзятлаўшчыны і ўсёй краіны.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Прафарыентацыя. Лета разам з “Перамогай”

Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога…

4 часа ago

Ошибка на воде может стоить слишком дорого

По оперативным данным, с начала купального сезона утонули 117 человек, из них 9 детей. Спасены 150 человек,…

5 часов ago

Уборка урожая с учетом требований пожарной безопасности

Готовность объектов хозяйств в период уборочной кампании находится на особом контроле спасательного ведомства. Дятловские спасатели…

5 часов ago

Актуальны каментарый. Сям’я Ляхаў: “З любоўю да роднага куточка”

28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Сям’я – галоўная крыніца энергіі

У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным…

5 часов ago

Актуальны каментарый. Мэтавае накіраванне – гарант стабільнасці

Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны…

5 часов ago