Дзевяцікласнік Аляксандр Баковіч з Новаяльнянскай сярэдняй школы і яго навуковы кіраўнік Сяргей Сокал нядаўна вярнуліся са сталіцы з чарговым прызавым дыпломам за другое месца, а дома даведаліся аб перамозе ў завочным рэспубліканскім этапе конкурсу “Энергамарафон”.

Аляксандр расказаў, які даследчы праект дапамог ім пакарыць новыя вяршыні пасля нядаўняй перамогі на рэспубліканскім этапе моладзевага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

– На абодвух конкурсах мы прадстаўлялі яшчэ адзін наш даследчы праект “Самадзеючая энерганезалежная вадзяная помпа “Вадзяное сэрца”. Гэта лёгкае ў зборцы прыстасаванне, якое пампуе ваду без выкарыстання энергіі, – расказаў Аляксандр Баковіч. – Фінал XI Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці моладзі “ТэхнаІнтэлект” сёлета ладзіўся на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Удзел у ім прымалі маладыя канструктары-вынаходнікі з розных рэгіёнаў краіны, усяго каля 200 навучэнцаў.

Мы прадстаўлялі сваю работу ў секцыі “Тэхнічнае канструяванне”, дзе на суд журы было вынесена яшчэ 17 даследчых праектаў. Крыху “не дацягнулі” да перамогі і аказаліся на другім месцы, саступіўшы навучэнцу з Мінска.

– Аднак праект усё ж прынёс табе рэспубліканскую перамогу?

– Наша работа была прызнана лепшай на абласным і перамагла на рэспубліканскім этапе конкурсу “Энергамарафон”, які сёлета праходзіў у завочным фармаце. Мяркую, журы прывабіла наша помпа гідратараннага тыпу, бо для яе работы не патрэбна энергія. Прыстасаванне экалагічнае, працуе па прынцыпе “вада качае ваду”, нездарма мы далі яму сімвалічную назву “Вадзяное сэрца”.

– Ці паспела помпа зарэкамендаваць сябе на практыцы?

– “Вадзяное сэрца” два гады працуе ў рыбнай гаспадарцы майго навуковага кіраўніка Сяргея Уладзіміравіча Сокала, а для прэзентацыі на конкурсах мы змайстравалі яго паменшаны дэманстрацыйны варыянт.

– Як лічыш, ваша помпа можа стаць першым крокам да вынаходніцтва Perpetuum Mobile?

– Вечных рухавікоў, на маю думку, не існуе. Аднак “Вадзяное сэрца” – вельмі эканамічнае і надзейнае прыстасаванне. Сабраць яго можна з простых дэталяў нават у школьнай майстэрні. Агульны кошт запчастак складае каля 55 рублёў, а сэканоміць толькі за месяц можна да 2,5 тысяч рублёў, паколькі для эксплуатацыі помпы не патрэбна энергія. Яшчэ ў нашага прыстасавання вялікая зносаўстойлівасць: яно можа працаваць 20-30 гадоў.

– У якім сектары беларускай эканомікі такую помпу можна выкарыстаць?

– Акрамя рыбаводства, яшчэ і ў сельскай гаспадарцы. Помпа можа бясплатна арашаць палеткі і цяпліцы, якія знаходзяцца за некалькі кіламетраў ад ракі.

Дарэчы, на рэспубліканскім этапе конкурсу “ТэхнаІнтэлект” нашым праектам зацікавіўся спецыяліст Акадэміі навук. Ён прапанаваў нам супрацоўніцтва: абяцаў зрабіць дакладныя разлікі частак прыстасавання і “давесці” нашу помпу да максімальнага каэфіцыента карыснага дзеяння. Спадзяёмся, гэта атрымаецца.

– Што яшчэ ў планах?

– З дапамогай помпы і сонечнага канцэнтратара (праекта-пераможцы “100 ідэй для Беларусі”) ужо гэтым летам з Сяргеем Уладзіміравічам паспрабуем вырошчваць цеплалюбівага афрыканскага сома. Выгадаваць таварных рыбін мяркуем за шэсць месяцаў. Калі ўсё атрымаецца без энергазатрат, магчыма, гэта дасць старт новаму праекту.

– Як за апошнія месяцы змянілася тваё жыццё?

– Дзякуючы перамогам у конкурсах, нашы праекты сталі папулярнымі. Ужо двойчы мяне здымала тэлебачанне: быў эфір у абласной праграме “Бадзёрая раніца”, рыхтуецца новы відэаматэрыял для трох рэспубліканскіх каналаў. Усё гэта хвалююча, але дапамагае мне назапашваць карысны жыццёвы вопыт, які пасля абавязкова выкарыстаю пры прафесійным станаўленні. Сваім равеснікам таксама жадаю імкнуцца да спасціжэння новага і не спыняцца на шляху самаразвіцця.

Ірына СТЫРНІК           

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

12 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

13 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

14 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

18 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

19 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

19 часов ago