Ці ўсе ведаюць дарожныя правілы на выдатна?

Тое, што павінен ведаць і не парушаць кожны, ад малога да вялікага, – гэта правілы паводзінаў на дарозе.

На ўдасканаленне ведаў школьнікаў у гэтай сферы і была скіравана алімпіяда па правілах дарожнага  руху, якая прайшла на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

Арганізатарамі сустрэчы сталі міжраённы аддзел ДАІ і аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

Хто самы адукаваны, кемлівы і асцярожны ўдзельнік дарожнага руху, высвятлялі сярод дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце 10-12 гадоў з установаў адукацыі нашага раёна.

– Усе мы абавязкова адносімся да адной з катэгорый: з’яўляемся пешаходамі, пасажырамі або вадзіцелямі, а таму павінны штодзень прытрымлівацца правілаў. Падобныя конкурсы якраз дапамагаюць актуалізаваць і замацаваць веды, а таму з’яўляюцца дзейсным сродкам прафілактыкі непрыемных сітуацый на дарозе, – звярнулася да ўдзельнікаў алімпіяды метадыст Дзятлаўскага раённага метадычнага кабінета Наталля Пазняк і пажадала ім поспехаў пры праходжанні іспытаў.

Спачатку на 10 пытанняў тэста адказвалі дзяўчынкі, затым у класе іх змянілі хлопчыкі. Пытанні тычыліся паводзінаў пешаходаў і веласіпедыстаў, бо менавіта да гэтых катэгорый адносяцца непаўналетнія.

 

– Безумоўна, лепшых мы выбіралі па мінімальнай колькасці дапушчаных памылак, а калі ўзнікала спрэчная сітуацыя, то глядзелі яшчэ і на час, які быў патрачаны на выкананне тэставага задання, – адзначыў дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ Андрэй Іскра, падводзячы вынікі алімпіяды. – Самы хуткі адказ заняў 59 секунд. Мінімальная колькасць дапушчаных памылак – ад 1 да 3. Мацнейшымі ў веданні тэорыі аказаліся дзяўчынкі.

Прыемным і хвалюючым момантам стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў алімпіяды.

Сярод дзяўчынак лепшы вынік паказала і стала ўладальніцай дыплома І ступені Соф’я Ганчар з Дварэцкай сярэдняй школы, другое месца ў навучэнкі Круцілавіцкай сярэдняй школы Вікторыі Аўгусціновіч, трэцяе – у Вікторыі Якаўчык з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

Сярод хлопчыкаў мацнейшым аказаўся Цімафей Дварчанін з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, дыпломам за ІІ месца адзначаны Мацвей Маркевіч з Дварэцкай сярэдняй школы, за ІІІ – Данііл Шмаргун з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання напярэдадні рэспубліканскай акцыі “Рух па правілах”, якая пройдзе з 19 па 26 сакавіка і скіравана на прафілактыку парушэнняў сярод уразлівых катэгорый удзельнікаў дарожнага руху – пешаходаў, веласіпедыстаў, карыстальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці, – дзяржаўтаінспектары яшчэ раз нагадалі школьнікам і педагогам правілы, спыніліся на самых частых парушэннях, адказалі на пытанні.

Сваімі ўражаннямі ад перамогі ў алімпіядзе падзяліўся Цімафей Дварчанін:

– Рыхтаваўся я не доўга, дзён пяць, але, як аказалася, эфектыўна. Замацаваць веды па правілах дарожнага руху мне дапамог мой настаўнік фізічнай культуры і здароўя Віктар Уладзіслававіч Урбановіч. У падобных іспытах удзельнічаў не першы раз, таму не асабліва хваляваўся. А вось перамога вельмі парадавала. На дарозе стараюся не парушаць, бо гэта наша бяспека. Калі давядзецца, то змагу і сябра ўтрымаць ад парушэння.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

42 минуты ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

45 минут ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 час ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

2 часа ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

2 часа ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

2 часа ago