Пытанне: я даглядаю бацьку, інваліда І групы, і атрымліваю дапамогу па доглядзе.

Ці будзе гэты перыяд пры прызначэнні пенсіі ўлічаны як стаж работы з выплатай страхавых узносаў?

Адказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава:

– У перыяд ажыццяўлення догляду інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, з атрыманнем адпаведнай дапамогі яе атрымальнік не падлягае абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, і, адпаведна, такія перыяды не ўключаюцца ў неабходны для прызначэння працоўнай пенсіі стаж работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Разам з тым, трэба памятаць, што памер пенсіі па ўзросце залежыць ад стажу работы і заработнай платы да прызначэння пенсіі. Права на працоўную пенсію па ўзросце і за выслугу гадоў залежыць ад наяўнасці страхавога стажу вызначанай працягласці. У 2022 годзе – гэта 18 гадоў 6 месяцаў. Штогод мінімальны страхавы стаж павялічваецца на 6 месяцаў, і ў 2025 годзе ён дасягне 20 гадоў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

Похожие публикации